Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у 2017 годзе павялічыўся на траціну


У 2017 годзе экспарт нафтапрадуктаў павялічыўся ў грашовым выражэньні на 32,1%, паведамляе БелаПАН.

За мінулы год Беларусь паставіла на зьнешнія рынкі нафтапрадуктаў на 5,34 млрд даляраў, што ў грашовым выражэньні больш за ўзровень 2016 году амаль на 1,3 млрд даляраў. У фізычным выражэньні, аднак, экспарт нафтапрадуктаў склаў 12,3 млн тон і зьменшыўся на 5,5%.

За мінулы год Беларусь паставіла на зьнешнія рынкі нафтапрадуктаў на 5,34 млрд даляраў, што больш за ўзровень 2016 году амаль на 1,3 млрд даляраў. У фізычным выражэньні экспарт нафтапрадуктаў склаў 12,3 млн тон і зьменшыўся на 5,5%.

Як паведамлялася раней, рост выручкі ад экспарту нафтапрадуктаў быў абумоўлены павелічэньнем сусьветных цэнаў на нафту. У той жа час зьніжэньне экспарту ў фізычным выражэньні зьвязана з тым, што да красавіка 2017 году Расея абмежавала пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Зь ліпеня 2016 году па красавік 2017 году года Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь з прычыны рознагалосьсяў паміж краінамі ў газавай сфэры.

У красавіку 2017 году працяглыя спрэчкі ў нафтагазавай сфэры былі ўрэгуляваныя. Беларусь выплаціла Расеі запазычанасьць за расейскі газ (каля 760 млн даляраў), а расейскі бок (у другой палове красавіка) пагадзіўся павялічыць пастаўкі нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Замежныя экспэрты адзначалі, што дамоўленасьць, дасягнутая ў нафтагазавай сфэры з Расеяй, дазволіла Беларусі пазьбегнуць шэрагу нэгатыўных наступстваў.

«Пазьбяганьне больш працяглых спрэчак у энэргетычнай сфэры скараціла рызыкі для плацёжнага балансу Беларусі, дзяржаўных даходаў ад мытных пошлін і агульнай эканамічнай актыўнасьці», — лічаць аналітыкі Fitch Ratings, якія прысвойваюць Беларусі сувэрэнны рэйтынг.

Цяпер паміж Беларусьсю і Расеяй праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўмовах паставак газу. Беларускі бок падрыхтаваў прапановы па збліжэньні цэнаў на расейскі газ з унутрырасейскімі, аднак урад Расеі гэтыя прапановы не падтрымаў.

На мінулым тыдні віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч паведаміў, што расейскі бок не задавальняюць прапановы па цане на газ на 2020–2024 гады, якія прадставіла Беларусь. Пры гэтым ён дадаў, што Расея ня лічыць, што беларускае пытаньне патрабуе хуткага рашэньня, і прапануе гэтую тэму абмеркаваць пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG