Аляксею Кузьмічу забаранілі пакідаць Парыж, кожны дзень ён мусіць адзначацца ў паліцыі.
Статуэтку музыкам «NaviBand» Ксеніі Жук і Арцёму Лук’яненку ўручыла нацыянальная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. Сёлета Аляксандар Мілінкевіч адрадзіў прэмію «За свабоду думкі» пасьля пяцігадовага перапынку.
Арганізацыя цюркскіх дзяржаваў дамовілася аб прыняцьці агульнага лацінскага альфабэту. Аднак гэтая тэма застаецца адчувальнай для Кіргізстану, адзінай дзяржавы-чальца, якая пакуль ня вырашыла пераходзіць на новы альфабэт.
Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны — гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага?
Мастачка Ніна Маргаева ў Варшаве трапіла ў бяду — у яе дыягнаставалі цяжкую хваробу, абвешчаны збор на дапамогу. Свабода папрасіла сяброў ды калег Ніны расказаць пра яе.
У распараджэньні выданьня «Вёрстка» апынуўся новы сьпіс «забароненых» у Расеі артыстаў. У ім апынуліся і беларускія артысты.
Журы прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 1 кастрычніка назвала ўдзельнікаў «кароткага сьпісу» прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу прозы па-беларуску за 2022-2023 гады.
Беларуская Рады культуры ініцыявала збор дапамогі цяжка хворай беларускай мастачцы Ніне Маргаевай, якая вымушана жыве ў эміграцыі ў Польшчы.
Прэзэнтацыя адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта другое выданьне атлясу, першае было 22 гады таму.
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель.
Асацыяцыя амэрыканскіх выдаўцоў абвясьціла ў пятніцу, 27 верасьня, аб прысуджэньні міжнароднай прэміі Freedom to Publish выдавецтву «Янушкевіч».
Памерла брытанская актрыса Мэгі Сьміт, вядомая па ролях прафэсара МакГонагал у сэрыі фільмаў пра Гары Потэра і Ваёлет Кроўлі ў «Абацтве Даўнтан».
На канале музыкі выйшла першае відэа новага праекту.
Апошняя гучная акцыя пэрформэра Аляксея Кузьміча з маляваньнем тэстыкулаў у турыстычным месцы Парыжу выклікала неадназначную рэакцыю і францускіх уладаў, і беларускіх калег-мастакоў Аляксея.
У 1971 годзе па цэнтры Горадні прайшоў марш гіпі. Свабода расказвае, як ён прайшоў, чым савецкія гіпі адрозьніваліся ад амэрыканскіх, пры чым тут штаны-клёш і рыдыёпрымачы, а таксама як такое стала магчымым пры таталітарызме.
Мінулым месяцам з калёніі № 15 вызваліўся былы палітвязень Аляксей Кірэеў, які адбыў у ёй асноўную частку свайго тэрміну ў 2 гады зьняволеньня паводле 342 артыкулу КК.
У сталіцы Чэхіі 25 верасьня адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысьвечаная палітзьняволенаму ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.
Прастору CreateCulture Space стварылі ў лістападзе 2022 году Надзея Ількевіч і Тацяна Штэйнбук. Замест гадавіны ў арганізацыі зьбіраюцца адзначаць апошні дзень працы.
Зьнікненьне грунтоўнага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў» напярэдадні ягонага 22-годзьдзя (першы нумар выйшаў 24 верасьня 2002 году) стала вынікам афіцыйнага курсу на зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці ў краіне.
Прычынай арышту стаў пэрформанс, у час якога Кузьміч намаляваў на помніку чэлес.
Новы беларускі праект MALDZIS запусьцілі ў верасьні. Яго місія — усталяваньне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэньне мапы «Зямля Мальдзіса», вяртаньне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязьней.
Знакаміты раман амэрыканскага пісьменьніка Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдалі адразу ў трох фарматах — папяровым, электронным і аўдыёфармаце.
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, якога нядаўна арыштавалі ў Францыі за пэрформанс на магіле Вінсэнта Ван Гога, але пасьля вызвалілі, зладзіў новую акцыю ў Парыжы, якую назваў Insemination («Асемяненьне»).
У Нямеччыне гісторыкі выявілі раней невядомую п’есу Вольфганга Амадэя Моцарта. Нотны запіс знайшлі ў Музычнай бібліятэцы Ляйпцыгу.
Журы прэміі сёньня вызначылася з найлепшымі кнігамі паэзіі за 2022 і 2023 гады.
European Ceramic Context 2024 — 9-е трыенале сучаснай эўрапейскай керамікі і шкла на востраве Борнгальм у Даніі.
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі?
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 28 жніўня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект для настаўнікаў «Адукаванка», вынікае зь пераліку, апублікаванага на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Прэзэнтацыя новай кнігі беларускага паэта Ўлядзімера Някляева прайшла ў Варшаве.
Сёлета былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную «Мядовую прэмію» і назваў яе новых ляўрэатаў.
Як паведамляе Беларускі ПЭН, сёлета журы галоўнай беларускай літаратурнай прэміі пачало працу ў жніўні, каб традыцыйна ў лістападзе абвясьціць, якая кніга прозы стала найлепшай за мінулы год.
У Лос-Анджэлесе адбылася 76-я цырымонія ўручэньня тэлевізыйнай прэміі «Эмі». Упершыню гэтую ўзнагароду атрымалі японскія акторы. Анна Саваі і Хіроюкі Санада атрымалі статуэткі за свае ролі ў сэрыяле «Сёгун».
У Беластоку выйшаў першы нумар новага літаратурнага альманаху «Апостраф».
Азэрбайджан, Казахстан, Кіргізстан, Узбэкістан і Турэччына ўзгаднілі праект пераходу на адзіны альфабэт на аснове лацінкі. Цяпер гэтыя дзяржавы павінны зацьвердзіць свае нацыянальныя альфабэты на гэтай адзінай базе.
Акторка, заснавальніца тэатру аднаго актора «Зьніч» Галіна Дзягілева памерла12 верасня, ёй было 77 гадоў, паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на яе сяброў.
Менскае выдавецтва «Тэхналёгія», якое выпускае кнігі на беларускай мове, зьвярнулася да чытачоў па дапамогу, каб прадаць наклады кніг. Пост пра гэта днямі зьявіўся ў сацсетках выдавецтва.
Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту «Закат імпэрыі». У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя.
З 9 па 15 верасьня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні праходзіць Тыдзень беларускай культуры.
У Варшаве прайшоў фэстываль беларускай музыкі «Грай».
Моўны актывіст Ігар Случак, які раней зьвяртаўся ў шэраг райвыканкамаў з просьбай памяняць расейскамоўныя шыльды з назвамі вуліц і іншых геаграфічных аб’ектаў на беларускія, атрымаў некалькі адказаў. Сярод іх — як станоўчыя, так і адмоўныя.
У музэі ў польскім Цеханоўцы адкрылася ўнікальная выстава. На ёй рэканструкцыі беларускіх касьцюмаў розных эпох.
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю?
На сайце, які прысьвечаны «народнаму адзінству» і быў распрацаваны 3 гады таму, цяпер рэкляма онлайн-казіно.
Як стала вядома, яшчэ на пачатку 2024 году рашэньнем суду Барысаўскага раёну Менскай вобласьці экстрэмісцкай прадукцыяй быў прызнаны відэакліп і тэкст песьні «Ня быць скотам» гурту «Ляпіс Трубяцкі».
На выставе паказалі сшыткі, паштоўкі, блянкі, аркушы, аркушыкі, нататнікі, капэрты, прамакаткі, папяровыя коркі, ватман, аргаліт, капірку, альбомы для фатаздымкаў, пэрфакарты, каталёгавыя карткі, трафарэты, факсы ды іншае.
Больш за сто беларускіх і замежных культурных дзеячоў — пісьменьнікаў, рэжысэраў, прадусараў, актораў, сцэнарыстаў — падпісалі ліст у падтрымку Андрэя Гнёта, створаны Беларускай незалежнай кінаакадэміяй.
«Занзібар» — так называецца новая кніга Сяргея Дубаўца, якая пабачыла сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».
На папулярнага коміка заводзяць крымінальную справу, сацсеткі стэндапэраў і нават анімацыйнае шоў прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, КВЗ здымаюць з этэру. Паспрабавалі разабрацца, чаму.
Загрузіць яшчэ