Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскае выдавецтва, якое выпускае кнігі па-беларуску, зьвярнулася да чытачоў па дапамогу


Скрыншот галоўнай старонкі сайту выдавецтва «Тэхналёгія»
Скрыншот галоўнай старонкі сайту выдавецтва «Тэхналёгія»

Менскае выдавецтва «Тэхналёгія», якое выпускае кнігі на беларускай мове, зьвярнулася да чытачоў па дапамогу, каб прадаць наклады кніг. Пост пра гэта днямі зьявіўся ў сацсетках выдавецтва.

У пасьце выдавецтва адзначае, што зьвяртаецца па дапамогу ўпершыню больш як за 30 гадоў працы, і просіць чытачоў паспрыяць распродажу накладаў кніг.

«Шаноўныя нашы сябры і чытачы! Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу — то з усьмешкай і радасьцю, то сьціснуўшы зубы. Але такая нагода здарылася.

На пачатку году „Тэхналёгія“ ўклала шмат грошай у выданьне кніг. Але наклады зьявіліся ў продажы пазьней, чым мы плянавалі. Не, цудоўныя кнігі Андрэя Скурко, Надзеі Ясьмінскай, Тацяны Сапегі ўсё ж пабачылі сьвет, але, на жаль, пік сэзону продажаў прайшоў і наклады падвісьлі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Выдавецтва адзначае, што да канца верасьня мусіць зарабіць сама меней 30 тысяч рублёў, каб «неўзабаве выдаць прыгожы каляндар, фэнтэзі для падлеткаў, маляўнічую кнігу казак і яшчэ некалькі кніг, якія дакладна спадабаюцца нашым чытачам».

«Выдавецтва ня просіць у вас грошай, мы прапануем забраць тое, што належыць вам: кнігі на роднай мове — для дзетак, юнакоў, дарослых», — адзначаюць у выдавецтве.

Купіць кнігі выдавецтва можна на сайце tn.by або ў краме выдавецтва ў Менску па адрасе Ляўкова, 19. Падрабязьней чытайце па спасылцы.

Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналёгія» — недзяржаўная арганізацыя, заснаваная ў 1988 годзе. Выдае мастацкую, навуковую і навукова-папулярную літаратуру, кнігі для дзяцей, навучальныя дапаможнікі, слоўнікі і даведнікі, нотныя кнігі, мэмуары, коміксы і інш. У асноўным у каталёгу выдавецтва кнігі на беларускай мове, ёсьць некалькі выданьняў на ангельскай і расейскай мовах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG