Уладзімер Някляеў 17 верасьня прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік паэзіі «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа».
Падчас прэзэнтацыі ў Беларускай прасторы «Робім Разам» Някляеў сярод іншага зачытаў некалькі вершаў з новай кнігі, а таксама паэму «Каляды».
Зборнік «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» выйшаў ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW).
- 78-гадовы Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
Форум