Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акторы зь Японіі ўпершыню атрымалі тэлевізійную прэмію «Эмі»


Анна Саваі і Хіроюкі Санада
Анна Саваі і Хіроюкі Санада

У Лос-Анджэлесе адбылася 76-я цырымонія ўручэньня тэлевізыйнай прэміі «Эмі». Упершыню гэтую ўзнагароду атрымалі японскія акторы. Анна Саваі і Хіроюкі Санада атрымалі статуэткі за свае ролі ў сэрыяле «Сёгун».

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Найбольшую колькасьць узнагародаў сабраў сэрыял «Сёгун» (Shogun) ад канала FX. Тэлешоў перамагло ў 18 намінацыях, у тым ліку «найлепшы драматычны сэрыял», «найлепшая рэжысура ў драме», «найлепшая мужчынская роля ў драматычным сэрыяле» і «найлепшая жаночая роля ў драматычным сэрыяле».

Фрагмэнт з японскага сэрыялу "Shogun"
Фрагмэнт з японскага сэрыялу "Shogun"

На другім месцы па колькасьці ўзнагародаў — сэрыял «Мядзьведзь» (The Bear), які атрымаў 11 прэмій. Выканаўца галоўнай ролі Джэрэмі Ален Уайт атрымаў статуэтку ў намінацыі «найлепшы актор у камэдыйным сэрыяле», а ягоныя калегі па тэлешоў Эбон Мос-Бакрак і Ліза Калон-Заяс атрымалі ўзнагароды ў намінацыях «найлепшы актор у ролі другога пляну ў камэдыйным сэрыяле» і «найлепшая актрыса ў ролі другога пляну ў камэдыйным сэрыяле».

Падчас цырымоніі ўручэньня прэмій
Падчас цырымоніі ўручэньня прэмій

Найлепшым камэдыйным сэрыялам былі прызнаныя «Хітрасьці» (Hacks), ад HBO Max, а лепшым міні-сэрыялам — «Аленяня» (Baby Reindeer) ад Netflix. Ён таксама прынёс узнагароды ў намінацыях «найлепшая мужчынская роля ў міні-сэрыяле» Рычарду Гэду і «найлепшая актрыса ў ролі другога пляна ў міні-сэрыяле» Джэсіцы Ганінг. Прэмію «Эмі» ў намінацыі «найлепшая актрыса ў міні-сэрыяле» атрымала Джодзі Фостэр за сваю ролю ў сэрыяле «Сапраўдны дэтэктыў». Раней яна двойчы атрымлівала прэмію «Оскар».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG