Альтэрнатыўная падборка сьвяточных онлайн-праграмаў і віншаваньняў.
29 сьнежня выйшаў апошні нумар газэты Таварыства беларускай мовы «Наша слова».
Госьць Свабоды Premium — беларускі рэжысэр Аляксей Палуян, аўтар фільма Courage («Сьмеласьць») пра беларускія пратэсты, які быў у лонг-лісьце ў намінацыі дакумэнтальнага кіно на «Оскар».
Спэктакль суправаджае дабрачынная акцыя ў падтрымку пацярпелых ад рэпрэсіяў.
Пасьля ліквідацыі актывісты Беларускага ПЭНу ўтварылі Ініцыятыўную Групу, каб працягнуць дзейнасць у новых умовах.
Беларускі гурт J: МОРС прадставіў кліп на песьню «Бывай» пра эміграцыю беларусаў у 2021 годзе.
На Youtube зьявіўся кароткамэтражны анімацыйны фільм «Шлях», прысьвечаны «ўсім беларусам, якія змагаліся i працягваюць змагацца».
Першыя шэсьць крокаў кампаніі «е-Мова»: беларуская мова на онлайн-мапах, на сайтах выканкамаў і іншых дзяржаўных установаў, у мабільных праграмах, у онлайн-крамах, на сайтах лякарняў і мэдычных цэнтраў, у Instagram.
Беларускі актор тэатру і кіно Віталь Быкаў памёр ва ўзросьце 80 гадоў. Пра гэта 27 сьнежня паведамілі на сайце Менскага драматычнага тэатру імя Горкага.
Кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода стала лепшай празаічнай кнігай 2021 году. З гэтай нагоды мы пагаварылі з аўтарам.
Флейтыста рок-гурту «Аквариум» Браяна Фінэгана пратрымалі суткі ў аэрапорце і не пусьцілі ў Расею, выслаўшы з краіны, расказаў лідэр гурту Барыс Грабеншчыкоў на канцэрце ў маскоўскім клюбе 1930 Moscow.
Дэбютная кніга Дарʼі Бялькевіч «Сьлёзы на вецер» стала, па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода, найлепшай паэтычнай кнігай 2021 году. З гэтай нагоды мы пагаварылі з маладой паэткай.
Вядомы беларускі опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра жыцьцё і працу ў ЗША, прэм’еру опэры Расіні «Папялушка» ў францускім Манпэлье, працу над кліпам «Ваўкі», які набраў больш за мільён праглядаў.
На Каляды беларускія творцы ладзяць шэраг культурных імпрэзаў, якія трансьлююць праз інтэрнэт.
«Вольны хор» арганізаваў онлайн-канцэрт «Калядны падарунак».
Жыхары старажытнага гораду заклікаюць змагацца за захаваньне гістарычнага выгляду. Яны кажуць, што забудова закрые панараму на горад з Замкавай гары, папулярнай у турыстаў.
Відэа на песьню паказалі на Каляды.
25 сьнежня спаўняецца 130 гадоў зь дня нараджэньня Ўладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы ягонага музэю і выдатнага пэдагога свайго часу.
Пасаду мастацкага кіраўніка РТБД Гарцуеў займаў з 2012 году.
Удзельнікі конкурсу «Эўравізіі» ад Беларусі (2017), музыкі гурту Naviband Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук выпусьцілі да Калядаў новую кампазыцыю «Сумнае сьвята».
Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка, які цяпер працуе ў рамках творчай рэзыдэнцыі у доме Анны Франк у Амстэрдаме, напісаў ёй калядны ліст, які апублікавалі нямецкая Süddeutsche Zeitung і польская Gazeta wyborcza.
23 сьнежня мусіў скончыцца тэрмін утрыманьня Паўла пад вартай, але яго адвезьлі ў Сьледчы камітэт, а дома правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку.
Найлепшымі, па вэрсіі экспэртаў Радыё Свабода, кнігамі 2021 году сталі:
З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да беларускай дзіцячай пісьменьніцы Надзеі Ясьмінска. Прапануем ейны выбар і рэкамэндацыю ад рэдакцыі Радыё Свабода.
Цяпер Памідораў і Юрцэвіч у Польшчы. Музыка апошнім часам зарабляў грузчыкам на рынку, а мэнэджар страціў бізнэс.
Безь дзяржавы. У 2021 годзе беларусы зьдзяйсьнялі ініцыятывы ў тых галінах, якія раней кантралявала дзяржава. Мы сабралі і падсумавалі некалькі найбольш яркіх ініцыятываў 2021 году.
Зьявілася новая сьвяточная кніга пра Каляды ў Беларусі «Казка пра тое, як Сьвятога Міколу забаранялі», якую стварылі беларуская пісьменьніца Наталка Харытанюк і ілюстратарка Лізавета Ганчарова.
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы», якая праводзіць другі сэзон бяз сталай пляцоўкі, запрашае на онлайн-спэктакль «Radziva Prudok» паводле кнігі Андруся Горвата.
У Літаратурным музэі імя Максіма Багдановіча пасьля новага году застанецца адзін экскурсавод з чатырох, якія працуюць цяпер. Астатніх звальняюць.
Музэй-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага прызналі найлепшай установай па выніках сёлетняга сэзону.
Фільм Courage беларускага рэжысэра Аляксея Палуяна ня трапіў у шорт-ліст прэміі «Оскар». Ён быў у шырокім сьпісе ў катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм».
Прэтэнзіі да фонду мелі фармальны характар.
«Тры дні, тры вечары, тры часткі. Твор, які дзясяткі гадоў застаецца на вяршыні чытацкіх рэйтынгаў», — так анансавалі сваю новую работу «Купалаўцы».
«Тры дні, тры вечары, тры часткі. Твор, які дзясяткі гадоў застаецца на вяршыні чытацкіх рэйтынгаў», — так анансуюць сваю новую работу «Купалаўцы».
Беларусы, амэрыканцы і ўкраінцы разам стварылі сумесны музычны праект і нават зьнялі дакумэнтальны фільм. Мы паразмаўлялі з рэжысэрам і прадусаркай пра тое, як прыйшла ідэя, зь якімі цяжкасьцямі давялося сутыкнуцца падчас здымкаў і чаму гэты фільм важны.
Дзесяць гадоў таму, 18 сьнежня 2011 году памёр Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі. Ён быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі.
Кліп на вядомую песьню «Палон» у выкананьні Маргарыты Ляўчук і Лявона Вольскага выйшаў сёньня на YouTube-канале сьпевака.
Агулам за кратамі адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральнік крамы Symbal.by, кіраўнік кампаніі «Годна», арт-мэнэджар і журналіст Павал Белавус правёў больш за месяц, але яго засудзілі зноў.
Як доўга давядзецца сядзець Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Міколу Статкевічу і іншым палітвязьням, якія атрымалі ў Гомлі вялізныя тэрміны? Ці стаміліся эўрапейцы ад беларускіх праблемаў? Чаго хочуць Лукашэнка і Пуцін? Пра гэта разважае беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка.
Агулам за кратамі адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба», стваральнік крамы Symbal.by, кіраўнік кампаніі «Годна», арт-мэнэджар і журналіст Павал Белавус правёў 30 сутак, але яго далей пакінулі за кратамі.
Менавіта «талакой» — традыцыйнай формай калектыўнай узаемадапамогі ў беларусаў — можна назваць час жнівеньскіх пратэстаў 2020 году ў Беларусі, лічаць стваральнікі сэрыялу.
З нагоды рэлякацыі Свабоднага тэатру, які з наступнага году будзе базавацца і выступаць у Польшчы, 14 сьнежня ў варшаўскім кінатэатры Kino Kultura адбыліся прэс-канфэрэнцыя і паказ дакумэнтальнага фільму Аляксея Палуяна Courage.
У Маскве 13 сьнежня памёр кінарэжысэр, народны артыст Расеі Сяргей Салаўёў. Пра гэта паведаміла агенцтва ТАСС, са спасылкай на крыніцы ў атачэньні рэжысэра.
Пакупнікі набывалі жывапіс, кераміку і іншыя творчыя работы, сабраўшы такім чынам грошы для тых, каго трымаюць у турмах з палітычных прычын.
У стварэньні фільму пра адну з найвялікшых трагедый ХХ стагодзьдзя прымалі ўдзел 9 краін. Стужка пра генацыд у Босьніі і Герцагавіне ўзяла некалькі прызоў на фэстывалі.
Books are made out of books. Гэтая фраза, сказаная некалі вядомым амэрыканскім пісьменьнікам Кормакам Маккарты, круцілася ваўчком у маёй памяці, калі я чытаў кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла». Аўтарка за год прачытала 365 кніг і пра гэтае «чароўнае чытаньне» напісала сваю, 366-ю.
Дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцьця.
Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак.
1 сьнежня ў Варшаве акторская студыя «Крылы Халопа» правяла чытку п’есы беларускага драматурга «Хрыбет». Гэта ўжо ня першая падзея, што «Крылы Халопа» робіць за мяжой.
Стваральнік Symbal.by Павел Белавус ня выйшаў на волю пасьля 15 содняў арышту. Яго мусілі вызваліць у пятніцу а 15:40. Блізкія Паўла ня ведаюць, чаму яго працягваюць утрымліваць у няволі, паведамляе Symbal.by.
Загрузіць яшчэ