Дабрачынная калядная імпрэза «Сьвяты вечар» у касьцёле Сьвятога Казіміра ў Вільні арганізавана Беларускай Радай Культуры пад патранатам Офіса Святланы Ціханоўскай. У ёй бяруць ўдзел опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук, хор «Унія» ды іншыя.
«Купалаўцы» ставяць спэктакль «Radziva Prudok» рэжысэра Рамана Падалякі паводле кнігі Андруся Горвата.
А гурт NAVIBAND ладзіць калядны канцэрт, які пачынаецца а 21-й гадзіне паводле менскага часу.