І сьвята ня сьвята, калі сэрца за кратамі
І сонца ня сьвеціць, калі ўсе вінаватыя
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй
Як расказаў Свабодзе аўтар словаў і музыкі Арцём Лук’яненка, «гэта песьня пра цяперашні стан нашай душы стасоўна сьвятаў і ўсяго, што адбываецца ў Беларусі».
Песьня нарадзілася ў Беларусі, калі Арцём ехаў у цягніку. «Пасьля прыехалі нашыя хлопцы, мы ўсе сабраліся, запісалі яе лайвам і зьнялі відэа. Словы ня трэба тлумачыць, пасыл усім зразумелы», — кажа Арцём Лукʼяненка і зычыць усім шчасьлівых Калядаў.
Сумнае сьвята на халодным акне
Ты намалюеш сабе шчасьце і мне
Зоркай Вэнэраю зазьзяеш усьлед
І не заўважыш як хутка ўсё міне
Ціха зьбярэмся і запалім агні
Нельга забыцца і няпроста забыць
Чаканьне цуду як бясконцы прамень
Хай не заўважым як гэта ўсё міне