Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Купалаўцы» онлайн пакажуць «Радзіва Прудок» і «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»


Ілюстрацыйнае фота. Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» падчас прэм’еры спэктаклю «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» ў Кракаве. 5 сьнежня 2021 году
Ілюстрацыйнае фота. Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» падчас прэм’еры спэктаклю «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» ў Кракаве. 5 сьнежня 2021 году

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы», якая праводзіць другі сэзон бяз сталай пляцоўкі, запрашае на онлайн-спэктакль «Radziva Prudok» паводле кнігі Андруся Горвата.

Аднайменны твор выйшаў у канцы 2016 году і пабіў рэкорды хуткасьці продажаў: за адзін дзень прэзэнтацыі разышлося 700 асобнікаў дадрукаванага накладу, нагадвае Zerkalo.io.

У пачатку 2018 году акторы Купалаўскага тэатру Раман Падаляка і Міхаіл Зуй зьнялі паводле кнігі кароткамэтражны фільм. А неўзабаве Раман Падаляка стаў адным зь пераможцаў конкурсу рэжысэрскіх эксплікацыяў, якое аб’явіла Міністэрства культуры Беларусі, і атрымаў магчымасьць паставіць спэктакль на малой сцэне тэатру. Прэмʼера адбылася ў тым жа годзе.

Ролі ў онлайн-пастаноўцы «Radziva Prudok» выканаюць тыя ж акторы, што і на менскіх паказах: Сьвятлана Анікей, Дзьмітры Есяневіч, Міхаіл Зуй. Паглядзець спэктакль можна 25 сьнежня а 19-й гадзіне на YouTube-канале «Купалаўцы»:

А 13 студзеня 2022 году на гэтай жа пляцоўцы будзе даступнай пастаноўка «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле аднайменнага раману Сяргея Пясецкага. Яго прэмʼера ў офлайн-фармаце адбылася ў пачатку сьнежня ў Кракаве на фэстывалі «Боская камэдыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG