У Маскве 13 сьнежня памёр кінарэжысэр, народны артыст Расеі Сяргей Салаўёў. Пра гэта паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцы ў атачэньні рэжысэра.
Салаўёву было 77 гадоў.
Сярод яго вядомых твораў — «Асса», «Чорная ружа — эмблема смутку, чырвоная ружа — эмблема каханьня», «Сто дзён пасьля дзяцінства», «Дом пад зорным небам».
У фільме «Асса», які выйшаў у кінапракат у 1987 годзе, прагучалі песьні савецкіх рок-гуртоў «Аквариум», «Кино», «Браво». У канцоўцы фільму зьяўляецца музыка Віктар Цой і гучыць песьня «Перемен».