«Наш новы кароткі фільм мы прысьвячаем усім беларусам, што змагаліся і працягваюць змагацца. Ведаю, што гэты „шлях“ мы стварылі самі. І цяпер мусім яго прайсьці. Будзе лепш, калі мы пройдзем гэты „шлях“ не паасобку, а разам. Бо толькі разам мы сіла! Жыве Беларусь!» — напісала аўтарка анімацыі Вольга Сафронава.
Над фільмам працавалі:
- Вольга Сафронава (мастак пясочнай анімацыі),
- Ліза Чаканава (мантаж),
- Аляксандр Ясінскі (кампазытар і выканаўца),
- Яна Шчарбакова (выканаўца),
- Алесь Плотка і Раман Падаляка (чытальнікі вершаў — аўтарскага і Янкі Купалы адпаведна).
«Калі Вольга зьвярнулася з ідэяй, я надоўга занурыўся ў пытаньне, што і як казаць, якія радкі, які наш патас сёньня. І гэта стала новым досьведам супрацы з Аляксандрам Ясінскім, зь якім мы выступаем часам, але тут ён як кампазытар задаў вельмі высокую плянку. Такі праект, у якім 90% часу намацваеш канцэпцыю, а потым вокамгненна ўсё складаецца: і актор-купалавец, які чытае Купалу, і клясычныя радкі, і сучасныя. Так бывае і ў творчым, і ў грамадзкім жыцьці», — так пракамэнтавваў у Фэйсбуку выхад анімацыі Алесь Плотка.