Менавіта «талакой» — традыцыйнай формай калектыўнай узаемадапамогі ў беларусаў — можна назваць час жнівеньскіх пратэстаў 2020 году ў Беларусі, лічаць стваральнікі сэрыялу.
З нагоды рэлякацыі Свабоднага тэатру, які з наступнага году будзе базавацца і выступаць у Польшчы, 14 сьнежня ў варшаўскім кінатэатры Kino Kultura адбыліся прэс-канфэрэнцыя і паказ дакумэнтальнага фільму Аляксея Палуяна Courage.
У Маскве 13 сьнежня памёр кінарэжысэр, народны артыст Расеі Сяргей Салаўёў. Пра гэта паведаміла агенцтва ТАСС, са спасылкай на крыніцы ў атачэньні рэжысэра.
Пакупнікі набывалі жывапіс, кераміку і іншыя творчыя работы, сабраўшы такім чынам грошы для тых, каго трымаюць у турмах з палітычных прычын.
У стварэньні фільму пра адну з найвялікшых трагедый ХХ стагодзьдзя прымалі ўдзел 9 краін. Стужка пра генацыд у Босьніі і Герцагавіне ўзяла некалькі прызоў на фэстывалі.
Books are made out of books. Гэтая фраза, сказаная некалі вядомым амэрыканскім пісьменьнікам Кормакам Маккарты, круцілася ваўчком у маёй памяці, калі я чытаў кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла». Аўтарка за год прачытала 365 кніг і пра гэтае «чароўнае чытаньне» напісала сваю, 366-ю.
Дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцьця.
Агулам за кратамі ён правядзе 28 сутак.
1 сьнежня ў Варшаве акторская студыя «Крылы Халопа» правяла чытку п’есы беларускага драматурга «Хрыбет». Гэта ўжо ня першая падзея, што «Крылы Халопа» робіць за мяжой.
Стваральнік Symbal.by Павел Белавус ня выйшаў на волю пасьля 15 содняў арышту. Яго мусілі вызваліць у пятніцу а 15:40. Блізкія Паўла ня ведаюць, чаму яго працягваюць утрымліваць у няволі, паведамляе Symbal.by.
Гісторыкі перакваліфікоўваюцца ў паэтаў, біблейскія Запаветы грашаць чорным гумарам, клясыкі ідышу і іўрыту гавораць па-беларуску, а памерлыя Нобэлеўскія ляўрэаты прадказваюць будучыню ўладара адной невялікай эўрапейскай д’яблакратыі. І ўсё гэта — у кніжных навінках сьнежня.
Свабодзе стала вядома, што заплянаваныя на 20 і 22 студзеня канцэрты пад назвай «Жоўтыя зоркі», на якіх мелася выконвацца 13-я сымфонія Дзьмітрыя Шастаковіча «Бабін Яр», скасаваныя пасьля даносу «неабыякавага» грамадзяніна.
У гэтай аўтабіяграфічнай кнізе Мікола Дзядок распавядае пра арганізацыю працы карных органаў у Беларусі і сыстэму ўціску асобы.
Выйшаў трэці эпізод беларускамоўнага мультсэрыялу «Блізьняты-важаняты». Аўтарка ідэі і прадусарка Марыя Грыц падзялілася ўражаньнямі, як працавалі над новым выпускам, якія былі складанасьці і як мульцік дапамагае дзеткам і дарослым.
Гэта спэктакль «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле аднайменнага рамана Сяргея Пясецкага.
Дырэктарка Горадзенскай выставачнай залі Ірына Сільвановіч звольнілася па дамове бакоў. Яна падпісвала зварот за новыя выбары, хадзіла летась на мітынгі.
Стужку Аляксея Палуяна намінавалі на найпрэстыжнейшую кінапрэмію сьвету ў катэгорыі «Найлепшыя дакумэнтальныя фільмы».
Кароткамэтражны фільм беларускага рэжысэра Паўла Можара «Мэтадычка» прызналі найлепшым на вядомым сусьветным фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме.
Экранізацыя гісторыка-прыгодніцкага раману беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» павінна была выйсьці ў пракат 2 сьнежня.
Барбадас афіцыйна выйшаў з-пад улады брытанскай манархіі і афіцыйна стаў парлямэнцкай рэспублікай. Першай прэзідэнткай карыбскай астраўной дзяржавы стала Сандра Мэйсан. На пасаду кіраўніцы дзяржавы яе выбралі ў канцы кастрычніка. Да выбараў Мэйсан займала пасаду генэрал-губэрнатаркі Барбадасу.
Стужка па матывах твору Людмілы Рублеўскай цалкам зьнятая з удзелам беларускіх актораў.
Амэрыканскі слоўнік Merriam-Webster выбраў ангельскім словам 2021 году vaccine (вакцына), гаворыцца ў паведамленьні на сайце слоўніка.
Ужо 60 гадоў гарадзенцы штогод узгадваюць тую лістападаўскую ноч, калі найстарэйшы касьцёл гораду ўзьняўся ў неба, а потым рынуў долу. У гадавіну падрыву Фары Вітаўта Свабода адказвае на дзевяць простых пытаньняў пра тую падзею.
Сёньня ўвечары, з пачаткам яўрэйскага Сьвята сьвятла — Ханукі — пачаўся Беларуска-яўрэйскі фэстываль, які пройдзе ў рэжыме онлайн да 6 сьнежня.
У Маскве на 73-м годзе жыцьця памёр сьпявак і кампазытар Аляксандар Градзкі.
27 лістапада па ўсім сьвеце беларускія дыяспары і замежнікі, якія спачуваюць беларусам, правялі чарговы Дзень салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Мятліцкаму было 67 гадоў.
Сёньня адзначаюцца 101-я ўгодкі пачатку Слуцкага паўстаньня за незалежнасьць Беларусі. З гэтай нагоды прыгадваем тры важныя творы беларускай мастацкай літаратуры, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну.
У краіне 350 тысяч чалавек заразіліся і 9 тысяч памерлі ад каранавірусу. Да барацьбы супраць антываксэраў залучылі сьпевакоў і актораў.
У Варшаве абвясьцілі ляўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе.
Галоўны прыз фэстывалю атрымаў фільм Сяргея Лазьніцы «Спадар Ландсбергіс» пра лідэра руху за незалежнасьць Літвы. Пераможцаў абвясьцілі 25 лістапада ў Амстэрдаме на афіцыйнай цырымоніі закрыцьця фэстывалю.
Камісія ў вызначэньні пэнсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў пазбавіла даплат вядомага тэатральнага рэжысэра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Мазынскага.
Паэт i пісьменьнік Уладзімер Някляеў выдаў новы раман «Гэй Бэн Гіном». З палітычных прычынаў гэты твор не ўдалося выдаць у Беларусі, ён зьявіўся у Польшчы, адкуль аўтар і пачаў цыкль прэзэнтацый.
У мастацкай галерэі «Белы сьвет» у цэнтры Кіева адкрылася выстава працаў украінскіх мастакоў «Беларускі майдан». Год таму на гэтай жа пляцоўцы экспанаваліся плякаты вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера.
21 лістапада ў віцебскім Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера спэктакля «Ціль». Але адразу пасьля прэмʼеры спэктакль забаранілі, а дырэктару тэатра Аляксандру Старых не працягнулі кантракт з 1 сьнежня.
Верш палітвязьня прысьвечаны барацьбе беларускага народу за вызваленьне ад дыктатуры.
У Паўночнай Карэі асудзілі на сьмерць чалавека, які прывёз у краіну кантрабандай і прадаваў сэрыял Netflix «Гульня ў кальмара».
24 лістапада памёр адзін з найбольш вядомых сучасных беларускіх архітэктараў Алег Варабʼёў. Пра сьмерць на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў ягоны сын Арсеній.
Кіраўніцва Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае на талаку, каб пасьля ліквідацыі арганізацыі дапамагчы вызваліць памяшканьне сядзібы ў Менску.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які цяпер у вымушанай эміграцыі ва Ўкраіне, расказаў у эфіры youtube-каналу Свабода Premium пра жыцьцё, працу і новыя магчымасьці ў Кіеве, пра стукачоў у Белтэлерадыёкампаніі, а таксама пра сарказм і гумар як дзейныя спосабы барацьбы са злом.
У горадзе ўжо зрываюць афішы з назвай спэктакля, а дырэктара тэатру выклікалі на размову ў Менск.
Галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень» Эдуард Акулін паведаміў пра спыненьне выданьня, якое выходзіла апошнія 12 гадоў.
Кіраўніцтва Горадзенскага абласнога тэатру прапанавала звольніцца траім акторам. Гэта працяг палітычна матываваных звальненьняў ва ўстанове.
Удзельніка вядомага гурту Irdorath раней асудзілі за парушэньне грамадзкага парадку.
Юля Артёмова, «Я и есть революция». Повесть. Москва 2021. Издание осуществлено в рамках издательской инициативы «Пфляумбаум».
У сьнежні выйдзе заключны нумар самага знакамітага беларускамоўнага сатырычнага часопіса.
Цырымонія разьвітаньня зь Сяргеем Філімонавым пачнецца 19 лістапада аб 11:30 у рытуальнай залі крэматорыя Паўночных могілак.
Калі і як можа скончыцца беларускі крызіс? Ці вырвецца Беларусь з абдымкаў Расеі? Навошта Расеі інтэграцыя і ці можа яна існаваць як нармальная дэмакратычная краіна? Пра гэта разважае расейскі філёзаф Максім Гаруноў.
Ілюстрацыі, якія Павал Севярынец рабіў для свайго сына за кратамі, выйшлі наборам паштовак.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі сем пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досьведзе.
Загрузіць яшчэ