У расейскім Хабараўску адбыўся самы масавы мітынг за навейшую гісторыю: пабіты нават папярэдні гарадзкі рэкорд акцыі «Ён вам не Дзімон», калі ўвесну 2017-га на гарадзкія вуліцы выйшлі некалькі тысяч чалавек.
Нідэрлянды падаюць пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд правоў чалавека за зьбіты летам 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны самалёт «Малайзійскіх авіялініяў» МН17. Тады загінулі 298 чалавек — грамадзяне 17 дзяржаваў.
«Фіктыўнае ўсенароднае галасаваньне ў Расеі на мінулым тыдні дазволіла Пуціну застацца ва ўладзе да 2036 году, па сутнасьці зрабіўшы яго расейскім імпэратарам».
Пра беспрэцэдэнтны ўзровень сьмяротнасьці ў Санкт-Пецярбургу паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на афіцыйную статыстыку гарадзкіх службаў.
«Вырашальны ўнёсак у пахаваньне рэжыму зробіць не сталічная лібэральная палітычная тусоўка, а мясцовыя рэгіянальныя палітыкі, грамадзкія дзеячы, публіцысты і мысьляры», — лічыць маскоўскі сацыёляг і журналіст Ігар Якавенка.
Намесьнік старшыні Савету бясьпекі Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў адзначыў, што жыхарам Украіны варта зьмірыцца з сытуацыяй, якая склалася пасьля 2014 году, калі Расея анэксавала Крымскі паўвостраў.
Парушэньні Amazon «былі невідавочнымі, а таксама былі добраахвотна раскрытыя самой кампаніяй», ад чаго сума штрафу стала параўнальна невялікай.
У Расеі больш як на траціну вырасьлі продажы «Глогу» («Боярышника») і аналягічных сьпіртазмяшчальных ласьёнаў, піша «Коммерсант» са спасылкай на дасьледаваньне DSM Group, падрыхтаванае адмыслова для газэты.
Літва прыпыніла трансьляцыю на сваёй тэрыторыі праграмаў расейскага дзяржаўнага тэлеканалу RT (Russia today).
Лефортаўскі суд Масквы арыштаваў былога карэспандэнта газэт «Коммерсантъ» і «Ведомости» Івана Сафронава-малодшага праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе да 6 верасьня. Пра гэта паведамляе выданьне «Медуза».
Неабходна як мага хутчэй зьняць усе абмежаваньні ў перамяшчэньні грамадзян Беларусі і Расеі праз сумесную мяжу. Пра гэта на сэсіі парлямэнцкага сходу «саюзнай дзяржавы» заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.
Расея ўжо 15-ы раз скарысталася правам вэта, каб аказаць уплыў на вайну ў Сырыі, якая працягваецца з 2011 году.
Як паведамляе ТАСС, яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ.
Рэсурс Mediaiq параўнаў, як асьвятлялі цырымонію адкрыцьця помніка савецкаму салдату ў Ржэве.
«Россотрудничество» — расейскае фэдэральнае агенцтва ў справах СНД, суайчыньнікаў, якія жывуць за мяжой, і міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.
Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб абвясьціў аб увядзеньні санкцый супраць дзяржаваў, якія парушаюць правы чалавека — Саудаўскай Арабіі, Расеі, М’янмы і Паўночнай Карэі.
Акруговы суд у Пскове (РФ) абвясьціў прысуд журналістцы Сьвятлане Пракопьевай, якую абвінавачвалі ў апраўданьні тэрарызму.
Права выхаду рэспублік з Савецкага Саюзу было «мінай запаволенага дзеяньня». Расея павінна пазьбегнуць падобных памылак.
У Расеі за мінулы дзень выявілі 6632 новыя выпадкі захворваньня на каранавірус новага тыпу, паведаміў апэратыўны штаб барацьбы з пашырэньнем хваробы. З пачатку пандэміі COVID-19 захварэлі ўжо 674 515 чалавек, зь іх 10 027 памерлі.
У Маскве паліцыя затрымлівае ўдзельнікаў пікетаў ля будынку ФСБ на Лубянцы ў падтрымку журналісткі Сьвятланы Пракопʼевай, якой пагражае 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў апраўданьні тэрарызму.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода выказвае падтрымку расейскай журналістцы Святлане Пракопʼевай, якой пагражае 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў апраўданьні тэрарызму.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падзякаваў расейцам за «падтрымку і давер» падчас галасаваньня за прапраўкі ў Канстытуцыю і папрасіў час для ўмацаваньня краіны.
У Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) былы чыноўнік Андрэй Сілякоў прадаў чатыры зьнішчальнікі па 153 рублі і дзевяць гадоў хаваўся ад сьледзтва.
За папраўкі да Канстытуцыі прагаласавалі 77,92% расейцаў, супраць выказаліся 21,27%, паведамілі ў ЦВК Расеі пасьля апрацоўкі 100% пратаколаў. Яўка склала амаль 65%.
За першае паўгодзьдзе 2020-га з Расеі паставілі толькі 4,65 млн тонаў нафты. На ІІІ квартал дамовіліся на 5,75 млн тонаў.
На гэты момант апрацавалі 99% бюлетэняў. Афіцыйная яўка складае амаль 68%.
У Расеі закрыліся ўчасткі для галасаваньня па папраўках да Канстытуцыі. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, пасьля апрацоўкі чвэрці бюлетэняў больш за 73% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, падтрымалі папраўкі. Амаль 26% выказаліся супраць.
Сёньня, 25 чэрвеня, у Расеі пачалося галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю. Яно будзе доўжыцца да 1 ліпеня. У Расеі адкрылі 96 з паловай тысяч выбарчых участкаў, а таксама 254 участкі ў 144 краінах сьвету.
Кіраўнік Чачні кажа пра прэзыдэнта Расеі: «Хто можа замяніць яго? Няма такога палітычнага лідэра ў сусьветным маштабе».
Якое палітычнае значэньне ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў адкрыцьці Ржэўскага мэмарыялу савецкаму салдату? Навошта Ўладзімір Пуцін запрасіў на ўрачыстасьць кіраўніка Беларусі і толькі яго? Ці атрымаў Лукашэнка ад Пуціна сarte blanche на любыя дзеяньні падчас выбарчай кампаніі?
«Справа нават не ў Эўропе і Амэрыцы, — растлумачыў Цапкала. — Мы спадзяёмся, што будзе і пазыцыя расейскага кіраўніцтва, якое выступіць за закон, за тое, каб гэтыя законы выконваліся ў „саюзнай дзяржаве“».
«Падчас пандэміі доступ замежным спэцыялістам у Расею фактычна закрыты. Цяжкім было і перасоўваньне па краіне і расейскіх удзельнікаў каапэрацыі».
Ці працуе вобраз Лукашэнкі як абаронцы сувэрэнітэту ад замежнай навалы? Ці атрымалася ў яго спыніць «спакойнае расхістваньне сытуацыі»? Ці варта заклікаць людзей на Плошчу без гарантыяў посьпеху?
Вядоўца тэлеканалу «Россия-24 » ГТРК «Краснаярск» Уладзімір Жарын напісаў заяву аб звальненьні з прычыны галасаваньня па папраўках да Канстытуцыі, назваўшы іх «гістарычным злачынствам».
Уладзімір Пуцін у этэры тэлеканалу «Россия 1» расказаў, што здае тэсты на каранавірус кожныя тры-чатыры дні, усе яны пакуль даюць адмоўны вынік.
Суд у ЗША асудзіў на 9 гадоў турмы расейца Аляксея Буркова паводле абвінавачаньня ў кібэрзлачынствах. Абвінавачваньне патрабавала асудзіць яго на 15 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта паведамляе расейскае агенцтва РИА Новости.
22 чэрвеня Юлія Обэртрайс, прафэсар унівэрсытэту Фрыдрыха-Аляксандра ў Баварыі, атрымала электронны ліст ад пасольства Расеі ў Бэрліне.
Мяшчанскі раённы суд Масквы прызнаў рэжысэра Кірыла Сярэбранікава вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры ў справе «Сёмай студыі».
«Значная частка энэргіі Нямеччыны будзе цяпер зьвязаная з Расеяй настолькі глыбокім і фундамэнтальных чынам, што ва Ўладзіміра Пуціна будзе магчымасьць, рэальная магчымасьць, нанесьці істотны ўрон Нямеччыне, калі ён вырашыць гэта зрабіць».
Прынялі ў Маскве Аляксандра Лукашэнку ня вельмі ласкава, падпусьціўшы некалькі шпілек. Але гэта наўрад ці азначае кардынальную зьмену палітыкі Крамля адносна Беларусі. Крэмль адказаў на лукашэнкавыя шпількі холадам, але не дубінай.
У пасёлку Сібірская Даліна пад Барнаулам мясцовыя жыхары перакрылі трасу, паведамляе Сибирь.Реалии. Пратэстоўцы дамагаюцца вырашэньня сытуацыі з пастаяннымі перабоямі з водазабесьпячэньнем.
Ці працуе тэма фашызму ў цяперашнім палітычным канфлікце ў Беларусі? Як апошнім часам зьмянілася стаўленьне беларусаў да Расеі?
РИА Новости паведамляе, што Лукашэнка застаўся ўбаку падчас размоваў Пуціна з кіраўнікамі дзяржаваў, якія прыехалі на парад. «Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўвесь гэты час трымаўся ззаду, ні з кім ня меў зносінаў», — піша агенцтва.
У Расеі завабліваюць на выбарчыя ўчасткі дармовымі кватэрамі, аўтамабілямі ды смартфонамі.
Кіраўнік РПЦ разам з прэзыдэнтам Расеі Пуціным наведаў галоўны храм Міністэрства абароны Расеі і павіншаваў вайскоўцам зь днём 22 чэрвеня.
Урад Расеі ўхваліў праект пратаколу аб унясеньні зьменаў у беларуска-расейскае міжурадавае пагадненьне 2011 году аб выдзяленьні Беларусі крэдыту для будаўніцтва АЭС.
«У сувязі з падзеямі ў Менску і ня толькі, якія я лічу вартым усялякага перайманьня прыкладам барацьбы людзей за сваю свабоду, я спыняю ўсякі тролінг на беларускую тэму. Я ўражаны».
«Крым гэта Ўкраіна», — нагадаў Дзяржаўны сакратар ЗША.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 1» заявіў, што не выключае таго, што ён вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкую пасаду, калі расейцы ўхваляць унясеньне паправак у Канстытуцыю.
Загрузіць яшчэ