Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл «сардэчна павіншаваў» зь днём нападу Нямеччыны на СССР


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, міністар абароны РФ Сяргей Шайгу і патрыярх Кірыл у новым храме
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, міністар абароны РФ Сяргей Шайгу і патрыярх Кірыл у новым храме

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 22 чэрвеня — у гадавіну нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР у 1941 годзе — наведаў нядаўна адкрыты ў Падмаскоўі галоўны храм Міністэрства абароны Расеі.

У суправаджэньні патрыярха Кірыла Пуцін наведаў сабор Уваскрашэньня Хрыстовага і адкрыў мэмарыяльны комплекс «Дарога памяці». Ён таксама выступіў перад вайскоўцамі, заявіўшы, што памяць пра Вялікую Айчынную вайну «абсалютна сьвятая».

Перад Пуціным да вайскоўцаў зьвярнуўся патрыярх. У завяршэньне сваёй прамовы кіраўнік РПЦ сказаў: «Са знамянальным, журботным, але адначасова ўрачыстым днём усіх вас сардэчна віншую».

Словы Кірыла выклікалі супярэчлівыя рэакцыі ў сацыяльных сетках — многія выказалі зьдзіўленьне ў сувязі з «віншаваньнямі» зь днём нападу Нямеччыны.

У выніку савецка-нямецкай вайны, якая атрымала ў СССР і многіх постсавецкіх краінах найменьне Вялікай Айчыннай, загінулі ня менш за 27 мільёнаў грамадзянаў тагачаснага СССР. Афіцыйнае найменьне памятнага дня 22 чэрвеня ў Расеі — Дзень памяці і смутку, у Беларусі — Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

У Беларусі ў Берасьцейскай крэпасьці сёньня прайшоў мітынг-рэквіем з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён выступіў з прамовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG