Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 21 сьнежня прымае ў Белым доме прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага.
Прадстаўніца МЗС РФ паведаміла, што Расея не плянуе перадаваць Беларусі ядзерную зброю.
Грэцыя прыняла рашэньне закрыць сваю паветраную прастору для самалётаў зь Беларусі і забараніць уласнай авіяцыі лётаць над беларускай тэрыторыяй, паведамляе zerkalo. іo са спасылкай грэцкае інфармацыйнае агенцтва pentapostagma. gr.
Аляксандар Лукашэнка працягнуў дзеяньне бязьвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы на 2023 год, паведамляе тэлеграм-канал ягонай прэс-службы «Пул первого».
Цела мужчына знайшлі ўначы 20 сьнежня недалёка ад брамкі ў плоце, збудаваным Польшчай на мяжы.
Сілавікі затрымліваюць людзей за ўдзел у акцыях, за сустрэчы ў Польшчы «з кім ня трэба» ці за камэнтары ў сацсетках і мэсэнджарах, паведамляе «Вясна Брэст».
Расказваем гісторыю гамяльчанкі Тацяны Курылінай, якая паверыла абяцаньням уладаў і трапіла за краты.
Партрэт ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага намалююць насупраць амбасады Беларусі: беларускі праваабаронца будзе «глядзець» на яе з фасаду прагімназіі імя Сымона Даўкантаса.
Жыцьцё працягваецца і ў беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць радзіму праз палітычны перасьлед альбо ўцячы ад вайны ва Ўкраіне. Нараджаюцца дзеці, і даводзіцца вырашаць праблемы, як зарэгістраваць дзіця, атрымаць на яго дакумэнты. Выслухалі рэальныя гісторыі і камэнтар юрыста-міжнародніка.
У Дзяржаўнай службе ў надзвычайных сытуацыях Украіны (ДСНС) расказалі, як да шэфа польскай паліцыі Яраслава Шымчыка трапіў гранатамёт з Украіны, які потым падарваўся ў галоўным упраўленьні.
У студзені, паводле яго, заплянавана кансультацыйная сустрэча па гэтым пытаньні.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага зьвязу не дазволілі 72 мігрантам нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю зь Беларусі.
Эўразьвяз у рамках дзявятага пакету санкцый супраць Расеі за яе напад на Ўкраіну ўвёў поўную забарону на апэрацыі з Усерасейскім банкам разьвіцьця рэгіёнаў і замарозіў актывы яшчэ двух расейскіх банкаў.
Савет Міністраў Беларусі працягнуў дзеяньне харчовага эмбарга да 30 чэрвеня 2023 году, аднак перагледзеў пералік тавараў, якія забароненыя для ўвозу зь «недружалюбных» краін.
Нацыянальная рада (парлямэнт) Славаччыны ў чацьвер, 15 сьнежня, выказала вотум недаверу правацэнтрысцкаму ўраду, які ўзначальвае Эдуард Хэгер. За вотум недаверу прагаласавалі 78 са 150 дэпутатаў.
Сойм Літвы прыняў закон, які забараняе беларусам і расейцам, што жывуць у краіне, купляць зброю і валодаць ёю. За прагаласавалі 106 дэпутатаў, дзесяць устрымаліся, піша Delfi.
Краіны ЭЗ узгаднілі дзявяты пакет санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну.
Лідэры краін ЭЗ узгаднілі рашэньне аб наданьні Босьніі і Герцагавіне статусу краіны-кандыдата на ўступленьне ў зьвяз, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка Эўрапейскай рады Барэнд Лейтс.
Ці атрымліваюць беларускія лекары па 2300, як кажа Міністэрства аховы здароўя? Колькі маюць іхныя калегі за мяжой? Пра гэта Свабода спыталася ў лекараў.
Прэзыдэнт часткова прызнанага Косава Віёса Асмані назваў падпісаньне заяўкі на сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе «гістарычным».
Польшча і краіны Балтыі выступілі супраць магчымага паслабленьня антырасейскіх санкцыяў у новым пакеце. Беларусь у дзявятым пакеце санкцыяў Эўразьвязу ня згадваецца.
На 15 сьнежня ў Беларусі 1434 чалавекі знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных. Іх колькасьць пастаянна расьце.
У Менскім гарадзкім судзе разглядаюць справу грамадзяніна Латвіі Дзьмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага паводле шэрагу крымінальных артыкулаў.
Быў абмеркаваны транзыт збожжа і пазбаўленьне беларусаў грамадзянства.
Літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid перанёс выпрабаваньне працы нацыянальнай энэргасыстэмы ў ізаляваным ад Беларусі і Расеі рэжыме на вясну наступнага году.
Эўрапарлямент ухваліў выдзяленьне Ўкраіне льготнага крэдыту ў памеры 18 млрд эўра, паведаміла 14 сьнежня прэс-служба ўстановы.
Эўрапейская Рада ўхваліла павелічэньне Эўрапейскага інструмэнту міру (European Peace Facility) на два мільярды эўра ў 2023 годзе. Зь яго краіны ЭЗ фінансавалі закупы зброі для Кіева, але ён быў у значнай ступені вычарпаны за амаль 10 месяцаў вайны ва Ўкраіне.
Удзел Беларусі ў расейскай агрэсіі, беспрэцэдэнтныя заходнія санкцыі, сьмерць міністра замежных справаў Уладзімера Макея — пра гэтыя і іншыя вынікі году ў сфэры міжнародных дачыненьняў разважае экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
Якой можа быць перамога Ўкраіны ў вайне з Расеяй? Як гэтая перамога паўплывае на лёс Беларусі? Ці не захоча Расея пасьля сваёй паразы анэксаваць Беларусь, каб кампэнсаваць канчатковую страту Ўкраіны? Пра гэта і пра іншае разважае ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.
Суд у Вільні прызнаў законным рашэньне МУС Літвы пазбавіць пасьведчаньня на права жыхарства Алену Камінскас, якую называюць маці двух дзяцей міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.
Ва ўрадзе Нямеччыны шукаюць альтэрнатыву Twitter — спробы новага ўладальніка зрабіць кампанію больш эфэктыўнай, на думку чыноўнікаў, сапсавалі яе імідж.
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
ЗША рыхтуюцца накіраваць ва Ўкраіну пакет вайсковай дапамогі на суму $275 мільёнаў, у яго будуць уключаныя сродкі для барацьбы з атакамі бесьпілётнікаў і іншыя сродкі СПА.
Краіны ЭЗ ухвалілі ўступленьне Харватыі з наступнага году ў Шэнгенскую зону. Рашэньне азначае адмову ад памежнага і мытнага кантролю на мяжы Харватыі зь іншымі краінамі Эўразьвязу.
7 сьнежня службы Польшчы, Эстоніі, Нямеччыны, Літвы і Латвіі падчас сумеснай апэрацыі зьліквідавалі арганізаваную групу, якая спэцыялізавалася на перавозцы нерэгулярных мігрантаў зь Беларусі.
Увечары 8 сьнежня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца са Сьвятланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці, паведаміла канцылярыя польскага кіраўніка.
Эўракамісія афіцыйна прэзэнтавала праект 9-га пакету санкцыяў ЭЗ супраць Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну. Падрабязнасьці пра яго паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен.
Латвія адкрытая для расейскіх СМІ і журналістаў і вітае расейскія незалежныя мэдыя, але неабходна выконваць латвійскія законы. Пра гэта ў інтэрвію «Настоящему времени» заявіў Іварс Абалыньш, кіраўнік Нацыянальнай рады ў пытаньнях працы электронных СМІ Латвіі (NEPLP).
У Нямеччыне праведзена маштабная апэрацыя супраць так званых «рэйхсбюргераў», гатовых да гвалту ўдзельнікаў праварадыкальнага руху, якія не прызнаюць існаваньне ФРГ і лічаць сябе грамадзянамі «германскага рэйха».
Служба дзяржбясьпекі Латвіі (СДБ) рэкамэндавала МУС уключыць экс-вядучага тэлеканалу «Додь» Аляксея Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» асоб, якім забаронены ўезд у краіну, паведамляе партал LSM. lv.
Эўракамісія разглядае забарону на новыя інвэстыцыі ў горназдабыўчы сэктар Расеі ў рамках новага, дзявятага пакету санкцый у дачыненьні да Масквы з прычыны яе агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны.
Карым Хан заявіў, што яго суд можа займацца прыцягненьнем да адказнасьці за ваенныя злачынствы, учыненыя ва Ўкраіне.
Расея выкарыстоўвае пры абстрэле Ўкраіны новыя крылатыя ракеты, вырабленыя пасьля ўвядзеньня заходніх санкцыяў.
Вугоршчына 7 сьнежня заблякавала пакет дапамогі Эўразьвязу для Ўкраіны на 2023 год на суму 18 мільярдаў эўра. Пра гэта паведаміў брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк.
Як будзе дзейнічаць абмежаваньне цэнаў на нафту і ці зможа Расея яго абысьці, у эфіры «Настоящего Времени» патлумачыў беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
Ці можа Захад пайсьці на перамовы і дамоўленасьці з Лукашэнкам, каб дамагчыся вызваленьня вязьняў? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
У рэпартажы тэлевізіі LRT літоўскія памежнікі тлумачаць, што з «шараговых мігрантаў», колькасьць якіх значна зьменшылася за апошнія месяцы, вылучаюцца беларусы, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі і просяць прытулку ў Літве.
Сябра NATO і Эўразьвязу Эстонія павышае свой абаронны патэнцыял, набываючы амэрыканскі высокамабільны артылерыйскі ракетны комплекс у рамках найбуйнейшага нацыянальнага праекта па закупцы ўзбраеньняў.
Большасьць краін Эўразьвязу і ЗША падтрымліваюць увядзеньне верхняй мяжы цаны на расейскую нафту. ЗША заявілі, што гэта дазволіць скараціць даходы Масквы, каб абмежаваць яе магчымасьці фінансаваць вайну ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ