Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя ўвойдзе ў Шэнгенскую зону з 1 студзеня 2023 году. Уступ Румыніі і Баўгарыі заблякавалі


Краіны ЭЗ ухвалілі ўступленьне Харватыі з наступнага году ў Шэнгенскую зону. Рашэньне азначае адмову ад памежнага і мытнага кантролю на мяжы Харватыі зь іншымі краінамі Эўразьвязу.

Наконт Румыніі і Баўгарыі такое рашэньне пакуль не прынялі, яму пярэчаць Аўстрыя і Нідэрлянды. Адзначым, што Харватыя ўступіла ў ЭЗ пазьней за Румынію і Баўгарыю.

Аб згодзе на ўступленьне Харватыі паведамілі ў твітэры прадстаўнікі гэтай краіны ў Эўразьвязе.

Паведамленьне пацьвердзіла эўракамісарка Ільва Югансан. Паводле яе, пра Румынію і Баўгарыю станоўчае рашэньне не прынялі, хоць на карысьць іх уступленьня ў зону выказаліся адпаведна 26 і 25 краін ЭЗ з 27. Аўстрыя і Нідэрлянды, аднак, не зьнялі сваіх пярэчаньняў, што азначае, што з 1 студзеня Румынія і Баўгарыя ня змогуць стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі шэнгенскай зоны. Раней Эўракамісія і Эўрапарлямэнт падтрымалі далучэньне да шэнгенскай зоны ўсіх трох краін.

Харватыя з 1 студзеня 2023 году далучыцца таксама да зоны эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG