Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня парлямэнцкай групы Сэйму Польшчы ў справах Беларусi выказаўся за доступ дзяцей мігрантаў да заняткаў па беларускай мове


Робэрт Тышкевіч (зьлева) выступае на выставе ў Варшаве, прысьвечанай Беларусі, 2012 год
Робэрт Тышкевіч (зьлева) выступае на выставе ў Варшаве, прысьвечанай Беларусі, 2012 год

Сытуацыя, калі дзеці мігрантаў зь Беларусі ня маюць магчымасьці наведваць заняткі для нацыянальнай меншасьці па беларускай мове ў школах Падляшша ў Польшчы, зьяўляецца абсурднай, заявіў BPN дэпутат польскага Сэйму, старшыня парлямэнцкай групы ў справах Беларусі Робэрт Тышкевіч.

У студзені, паводле яго, заплянавана кансультацыйная сустрэча па гэтым пытаньні.

«Гэта абсурдна, што дзеці беларускіх уцекачоў ня могуць вучыцца беларускай мове разам зь беларускай меншасьцю, — падкрэсьліў палітык. — З кожнага пункту гледжаньня: супольнага, беларускага, польскага — гэта пазбаўлена сэнсу».

Тышкевіч падкрэсьліў, што для доступу дзяцей мігрантаў да заняткаў «патрэбныя зьмены ў заканадаўстве»: «Будзем іх уносіць. Для гэтага дастаткова паразуменьня і добрай волі».

У верасьні беларуская дыяспара Беластоку распачала збор подпісаў у падтрымку арганізацыі заняткаў для дзяцей беларускіх грамадзян. Адказ ад мясцовых уладаў на калектыўны зварот атрыманы 13 сьнежня.

У ім гаворыцца, што «прэзыдэнт Беластоку разумее патрэбу падтрыманьня культурнай і моўнай тоеснасьці беларусаў, якія жывуць у Беластоку, а менавіта ў арганізацыі навучаньня беларускай мове».

Удакладняецца, што на адпаведнай кансультацыйнай сустрэчы 13 студзеня будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, урадавай адміністрацыі ваяводзтва і дэпартамэнту адукацыі Беластоку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG