Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы анансавала сустрэчу зь Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці


Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда
Сьвятлана Ціханоўская і Анджэй Дуда

Увечары 8 сьнежня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэнецца са Сьвятланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці, паведаміла канцылярыя польскага кіраўніка.

Мерапрыемства пройдзе ў Бэльвэдэрскім палацы Варшавы. Заплянавана публічнае выступленьне Дуды.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прыбудзе ў Варшаву з Гданьску, дзе сустрэнецца з заснавальнікам прафсаюзу «Салідарнасьць», ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, былым прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.

Папярэдні раз Ціханоўская і Дуда сустракаліся 4 кастрычніка. Бакі абмеркавалі сытуацыю зь беларускімі палітзьняволенымі, магчымы ўдзел беларускай арміі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і іншыя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG