На працэсе над Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам адбыўся допыт сьведкі, які назваўся Іванам Іванавічам Зайцам, але так і не паказаў свайго твару. Іван Заяц сказаў, што апасаецца за сваё жыцьцё, і даваў паказаньні праз аўдыёсыстэму, адмыслова ўсталяваную ў судзе. Сьведку таксама можна было задаваць пытаньні.