Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы крымінальнік Ларын дае паказаньні на Аўтуховіча, Асіпенку і Казлова


У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ды іншых злачынствах.

Другі дзень паказаньні дае Аляксандар Ларын, былы крымінальнік з гораду Нальчык, які працаваў у фірме Аўтуховіча “Ніка-транс”. Ларын сьведчыць пра тое, як рыхтаваўся замах на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко, а таксама як Мікалай Аўтуховіч праз Уладзімера Асіпенку нібыта кіраваў падрыхтоўкай замаху на Саўчанку, хаця ў гэты час знаходзіўся ў гарадзенскім сьледчым ізалятары.

Паводле прысутных у судовай залі, абвінавачаны Ларын дае супярэчлівыя паказаньні, блытаецца ў часе і дазваляе сабе дзіўныя рэплікі на адрас пракурора Эльдара Сафарава. “Што вы мяне пытаецеся, я ня памятаю, пытайцеся ў майго адваката, я стаміўся”, — казаў Аляксандар Ларын.

“Ён відавочна дрэнна вывучыў тую легенду, якую яму склала сьледзтва, і таму блытаецца”, — пракамэнтаваў паказаньні Ларына былы сьледчы, праваабаронца Алег Воўчак.

Падрабязнасьці пра судовае паседжаньне 18 сакавіка пазьней у эфіры і на сайце “Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG