Пакуль вывучаюць матэрыялы на прапанову пракурора Эльдара Сафарава, а ўжо потым прыйдзе чарга і адвакатам прапаноўваць для вывучэньня пэўныя дакумэнты. Сёньня пракурор засяродзіў увагу на зброі, якая, паводле сьледзтва, была патрэбная для замахаў на высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама на некаторых дакумэнтах, якія нібыта сьведчаць пра матывы "тэрарыстаў" з Ваўкавыску.
У прыватнасьці, быў агалошаны пратакол, паводле якога ў кампутары Аўтуховіча знайшлі сьпіс людзей, датычных да перасьледу Аўтуховіча і фірмы "Ніка-транс". У сьпісе было некалькі катэгорый асобаў: высокапастаўленыя чыноўнікі, інспэктары падатковай службы, сьледчыя, судзьдзі гаспадарчых судоў.
Нагадаю, Мікалай Аўтуховіч не адмаўляе, што вёў улік людзей, якіх ён лічыў вінаватымі ў незаконным разбурэньні ягонага бізнэсу, паколькі разьлічваў, што іх прыцягнуць да адказнасьці. Таксама быў агалошаны адкрыты ліст Аўтуховіча да старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Саўчанкі і старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Савельева напярэдадні яго першай галадоўкі. Вось якія словы з гэтага ліста давялося пачуць судзьдзі Аляксею Цяцюхіну, які вядзе працэс:
"Пра непрадузятасьць і аб'ектыўнасьць нашых судоў хутка давядзецца толькі марыць, як і сумнявацца ў тым, што судзьдзя, калі пойдзе ў пакой для нарадаў, ня схопіцца за тэлефон альбо не дастане ўжо ўзгодненае рашэньне".
Гэтак пісаў Мікалай Аўтуховіч у сакавіку 2005 году, калі яшчэ спадзяваўся на справядлівы суд ды сумленных чыноўнікаў.
Шмат часу пайшло таксама на вывучэньне дакумэнтаў, зьвязаных са зброяй: толавай шашкай і абрэзам вінтоўкі ТОЗ-16, якія, паводле сьледзтва, схаваў у рацэ пад Ваўкавыскам падначалены Аўтуховіча Маркуць. Між тым нагадаю: 2 красавіка сьведка Анжэла Гаўдзюль сказала, што шырыня ракі ў месцы, дзе знайшлі зброю, меней за мэтар. "Ды гэта ручай шырынёй з тумбачку, там зусім неглыбока, дно добра бачна", — паведаміла сьведка. Гэтыя паказаньні супярэчылі паказаньням Маркуця, які нібыта "ўтапіў пакунак са зброяй, закінуўшы яго на сярэдзіну ракі".
Мікалай Аўтуховіч патлумачыў суду, чаму трымаў кайданкі, якія ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Нібыта кайданкамі ў пакоі вартаўніка прычэплівалі да батарэі нецьвярозых кіроўцаў, каб тыя да вечара не пачалі зноў піць:
"Да вечара яго трымалі, каб ня выпіў больш, а раніцай з дапамогай жонкі везьлі ў Гродна, там у нас быў чалавек, які займаўся іх лячэньнем. Кіроўцы самі пагаджаліся на гэта. А вартаўнік адмыслова прыглядаў, каб чалавек нікуды ня ўцёк. У нас было 6 такіх выпадкаў, калі людзі вылечыліся ад алькагалізму".
Судзьдзя Цяцюхін: "Аўтуховіч, а ці можна чапляць чалавека да батарэі?"
"Гэта зь іх згоды было. Можаце мяне судзіць за гэта, але шмат людзей гэтак кінулі піць".
Паводле адваката Паўла Сапелкі, калі дойдзе чарга адвакатаў агалошваць матэрыялы справы, шмат спрэчных пытаньняў будуць канчаткова зьнятыя:
"Прыкладам, мы агалосім дакумэнты адносна гэтага сьпісу асобаў, датычных да нібыта незаконнага перасьледу Аўтуховіча. Будзе агалошаны дакумэнт, які дакладна вызначае дзень стварэньня гэтага сьпісу і прычыну яго стварэньня. І стане зразумела, што пракурор дарэмна траціў на гэта судовы час".
Пракурор Эльдар Сафараў ад камэнтара для журналістаў пакуль адмаўляецца.