29 сакавіка сьведкі Людміла Парэмская і Ігар Пузікаў распавялі суду пра ціск на іх з боку сьледчых, каб атрымаць патрэбныя сьледзтву паказаньні. Ад часткі сваіх ранейшых паказаньняў сьведкі адмовіліся. Яшчэ раней сьведка Аляксандар Козел паведаміў суду, што яго білі “рукамі і нагамі”, каб ён сказаў, што гэта менавіта Мікалай Аўтуховіч замовіў яму падпал дому міліцыянта ў Ваўкавыску.
“Сьведка Аляксандр Козел знаходзіцца ў калёніі, ягонае прызнаньне ў тым, што яго прымушалі агаварыць Аўтуховіча, можа яму дорага каштаваць. Мы будзем зьвяртацца ў офіс АБСЭ, каб там прасачылі за лёсам гэтага сьведкі ды іншых, якія зараз даюць паказаньні, адрозныя ад паказаньняў падчас сьледзтва”, -- паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.
30 сакавіка суд працягне допыт сьведак