Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіча накіруюць у Івацэвіцкую калёнію


Паводле юрыста і праваабаронцы Алега Волчака, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч павінен адбываць пакараньне ў папраўчай калёніі ў Івацэвічах (Берасьцейская вобласьць).


Пра гэта стала вядома з афіцыйнага адказу на ліст маці Аўтуховіча, якая прасіла прызначыць яму адбываць параньне ў Ваўкавыску, дзе яна жыве.

Пакуль жа Аўтуховіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Менску. «Яму патрэбная дапамога зубапратэзнага лекара», -- паведаміў Волчак у інтэрвію БелаПАН.

Асуджаны разам з Аўтуховічам Уладзімер Асіпенка пакуль таксама застаецца ў Менску. Паводле Волчака, яму крыху зьмякчылі ўмовы зьняволеньня, перавёўшы ў іншую камэру.
XS
SM
MD
LG