Сьведка заявіў, што на яго ціснулі сьледчыя, зьбівалі і патрабавалі, каб ён агаварыў Мікалая Аўтуховіча нібыта той замовіў падпал дому былога начальніка Ваўкавыскай міліцы Кацубы.
Гэта паводле А.Козела, адбывалася яшчэ да суду над ім у 2006 годзе. На адным з допытаў ён і прызнаў, што нібыта гэта менавіта Аўтуховіч замовіў падпал дому Кацубы. Але зараз ён гэта абвяргае і кажа, што тыя паказаньні былі дадзеныя пад ціскам. Пракурор Э. Сафараў зачытаў паказаньні А.Козела, якія разыходзіліся з тымі, якія ён даваў раней да суду і пасьля суду, і цяпер спрабуе высьветліць, калі А.Козел казаў праўду.