Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-старшыня райвыканкаму: “Аўтуховіч пры мне нікому не пагражаў”


Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка
Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка

На працэсе над Мікалаем Ауўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту дапыталі сьведку Міхаіла Савельева, які кіраваў Ваўкавысскім райвыканкамам у сярэдзіне 2000-ых гадоў.


У той час сьведка Міхаіл Савельеў часта сустракаўся з прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам, у тым ліку наведваў офіс фірмы “Ніка-транс” ў 2004 годзе падчас галадоўкі Аўтуховіча і ягоных калегаў на знак пратэсту супроць ціску мясцовых і падатковых органаў. На туй сустрэчы прысутнічаў і былы старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка.

Сьведка Савельеў сказаў, што ведае Аўтуховіча як інтэлігентнага чалавека і паказаў, што ніколі Аўтуховіч яму не пагражаў і пры ім ад яго не было пагроз на бок Саўчанкі ці іншых чыноўнікаў. Аўтуховіч нагадаў Савельеву пра таксі ягонай фірмы, якія былі арыштаваныя ужо праз пяць дзён, не дачакаўшыся рашэньня па скарзе. Міхаіл Савельеў сказаў, што такое рашэньне прымалі іншыя службы, маўляў, ён за гэта не адказны.

“Увогуле гэты сьведка пра падзеі, які фігуруюць у справе, па сутнасьці нічога сказаць ня мог. Мяркую, гэтак сама, як і сьведка Мікалай Раманец, якога адмыслова прывезьлі на суд з Глыбоцкай турмы. Ён меў тэлефонную размову з Уладзімерам Асіпенкам. Той перадаваў яму прывітаньне, дзякаваў за нешта. Ну і што? Сьледзтва, відаць, мяркуе, што гэтак перадавалася падзяка Арцюкевічу за тое, што ён падпаліў дом міліцыянтаў у Ваўкавыску. Чаму? Для мяне гэта проста падзяка аднаго чалавека другому ”, -- мяркуе старшыня руху салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які трымала назірае за працэсам у Вярхоўным судзе.

Допыты сьведак на працэсе працягваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG