Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская падатковая служба: Новыя санкцыі ЭЗ адносна Беларусі распаўсюджваюцца і на тавары, набытыя ўраздроб


Мяжа Беларусі і Польшчы
Мяжа Беларусі і Польшчы

Рэглямэнтам Рады ЭЗ ад 29 чэрвеня 2024 года пашыраная сфэра дзеяньня існых санкцыяў адносна Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінныя ўжывацца зьмененыя палажэньні.

У прыватнасьці, правілы аб забароне на ўвоз і вываз тавараў цяпер распаўсюджваюцца і на фізычных асобаў, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ўраздроб.

Такая інфармацыя зьмяшчаецца ў атрыманым інфармацыйным агенцтвам «Позірк» адказе прэсавага сакратара аддзелу камунікацыяў Падатковай палаты Любліна Міхаіла Дзеруся на запыт наконт узмацненьня надгляду грамадзян на польска-беларускай мяжы.

У лісьце зазначаецца, што «у абавязкі мытнай і падатковай службы на гэтым участку зьнешняй мяжы ЭЗ акрамя звычайнага памежнага кантролю ўваходзіць таксама забесьпячэньне непарушэньня санкцыяў, уведзеных у дачыненьні да Расеі і Беларусі».

«Правілы абавязваюць афіцэраў, якія праходзяць службу на дзяржаўнай мяжы, праводзіць пільныя і працяглыя праверкі гэтага. Такія праверкі ўключаюць таксама: дбайны аналіз дакумэнтаў, якія суправаджаюць перавозкі, праверку наяўнасьці ў дакумэнтах якіх-небудзь тавараў, якія трапляюць пад санкцыі, а таксама пры выкананьні ўмоваў — фізычныя праверкі тавару, які перавозіцца», — падкрэсьліваецца ў адказе.

Праведзены «Позіркам» аналіз паказаў, што сьпіс тавараў, забароненых да вывазу з ЭЗ у Беларусь, вельмі шырокі і ўтрымлівае некалькі сотняў пазыцый.

У сфэры гандлю Рада ЭЗ пашырыла забарону на пастаўку тавараў і тэхналёгіяў двайнога прызначэньня, а таксама ўвёў дадатковыя абмежаваньні на экспарт прадукцыі, якая можа садзейнічаць умацаваньню беларускага прамысловага патэнцыялу. Акрамя таго, уведзеныя дадатковыя абмежаваньні на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналёгіяў марскога суднаходства і прадметаў раскошы.

Выданьне «Мэдыязона» , вывучыўшы рашэньне Рады ЭЗ, выдзеліла са сьпісу пакупкі, пры вывазе якіх у польскіх мытнікаў могуць узьнікнуць пытаньні — да іх прызначэньня і характарыстык:

  • перакіс вадароду,
  • расьліны,
  • супрацьтрывожныя і супрацьэпілептычныя лекі (напрыклад, кланазепам, алпразоалам, флуразепам і гэтак далей),
  • будаўнічыя матэрыялы (лакі, фарбы, эмалі, шпатлёўкі, камень, мінэральная вата, чарапіца, азбэст, цэгла, керамічная плітка і гэтак далей),
  • бэнзін, прысадкі для бэнзіну, прэпараты супраць карозіі, антыфрыз, тармазныя вадкасьці,
  • бідэ, унітазы, змыўныя бачкі,
  • новыя шыны для аўтобусаў, грузавікоў і транспарту, які выкарыстоўваецца ў прамысловасьці, а таксама адноўленыя і б/у шыны для любога транспарту,
  • драўніна (фанэра, драўляныя бочкі, лісты ДВП і гэтак далей),
  • вырабы з паперы і кардону, уключаючы шпалеры, скрынкі, крафтавую паперу,
  • тканіны з воўны, бавоўны і сынтэтыкі, б/у адзеньне і коўдры, уключаючы галаўныя ўборы і абутак,
  • духоўкі, машыны для сушкі і хімчысткі,
  • электрычныя пераносныя лямпы,
  • смартфоны, мікрафоны, гуказапісвальная апаратура і апаратура для радыёвяшчаньня,
  • тэлевізійныя камэры, лічбавыя фотаапараты і відэакамэры,
  • аб’ектывы для фотаапаратаў, біноклі, кінакамэры, праектары, компасы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG