Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заявілі, што некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня


Сьцяна турмы ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяна турмы ў Магілёве. Ілюстрацыйнае фота

Гэтую інфармацыю дае праваабарончы цэнтар «Вясна».

Як піша «Вясна», пэўна, гэта зьвязана з тым, што частка палітвязьняў выйшлі на волю па памілаваньні — ім давялося пісаць прашэньне на імя Лукашэнкі. Вядома таксама, што замест гэтых людзей выйсьці на волю прапаноўвалі іншым палітвязьням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызваленьня адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы.

  • Па стане на 8 ліпеня праваабаронцам вядома пра 18 палітзьняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю.
  • Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.
  • Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG