Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі зьняволеных украінцаў не катавалі», — прадстаўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны


Кацярына Бруханава, адна з вызваленых
Кацярына Бруханава, адна з вызваленых

Сталі вядомыя дэталі перадачы зьняволеных украінцаў зь Беларусі і іхны фізычны стан.

Мікалай Швец, Натальля Захаранка, Павал Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава былі захопленыя ўладамі Беларусі і ўтрымліваліся ў зьняволеньні. 28 чэрвеня Ўкраіна вярнула з расейскага палону 10 чалавек. Сярод іх было пяць грамадзян Украіны, арыштаваных на тэрыторыі Беларусі. За пасярэдніцтва ў падрыхтоўцы вызваленьня людзей прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў Ватыкану і Аб’яднаным Арабскім Эміратам.

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец заявіў, што паміж Украінай і Беларусьсю зьявіўся канал камунікацыі. Словы Лубінца перадае «Укрінформ».

«Тры нашыя гераіні і двое мужчын, сярод якіх абвінавачаны ў падрыве самалёта А-50 на тэрыторыі Беларусі. І нам удалося яго вярнуць. Дэталяў я не магу раскрываць, але магу публічна сказаць, што хаця б нейкі канал камунікацыі ў мяне зь беларускім бокам зьявіўся».

Акрамя таго, Лубінец адказаў на пытаньне пра фізычны стан вызваленых. Тут вялікая розьніца з тымі, хто вярнуўся з Расеі. Вызваленыя з тэрыторыі Беларусі адзначылі, што іх не катавалі, па стане відаць, што іх кармілі і ўмовы ўтрыманьня былі прымальныя, у адрозьненьне ад расейскіх.

Украінскі бок лічыць, што ўкраінскіх грамадзян асудзілі ў Беларусі незаконна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG