Пра гэта ў праграме «Падзея і камэнтар» на канале Свабода Premium расказвае Рыгор Ніжнікаў, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў.
Поўнае відэа гутаркі.
Фрагмэнты размовы.
- Зьмены ў законах выкліканыя дзьвюма асноўнымі прычынамі. Першая — гэта агульны стан беларускай дзяржавы, яе мілітарызацыя. Дзяржава «ў вайне», і яна надалей будзе трымаць грамадзтва ў напрузе патэнцыйнай вайны. Па-другое, беларускія вайскоўцы з падказкай Расеі мадэрнізуюць сыстэму мабілізацыі, беручы пад увагу расейскія ўрокі.
- Рашэньне пра магчымы ўдзел беларусаў у расейскай вайне ва Ўкраіне будзе прымацца ў Маскве. Калі Пуцін дасьць такі загад, дык Лукашэнка будзе крычаць, што гэта ён сам даўно прапаноўваў. Хоць і для Беларусі, і для лукашэнкаўскага рэжыму гэта было б катастрафічным рашэньнем.
- Расея цяпер ня хоча ствараць яшчэ адну «тэрыторыю неспакою і патэнцыйнага стыхійнага бунту», на які трэба будзе кідаць рэсурсы. Таму зараз я ня бачу ў гэтым неабходнасьці для расейскага кіраўніцтва.
- Я ня бачу прычынаў ня верыць, што расейскую ядзерную зброю ўжо завезьлі на тэрыторыю Беларусі. Бо калі гэта проста палітычны тэатар, дык гэта падарвала б пазыцыі расейскага кіраўніцтва, у тым ліку ва ўласных вайсковых элітах.
- Зь ядзернай зброяй Расея замацоўваецца на беларускай тэрыторыі. Яна дэ-факта ўжо мае вайсковую базу, пра якую яна марыла.
- Сёлета і ў наступным годзе на фронце ва Ўкраіне можна чакаць патавай сытуацыі. Гэта значыць, што Лукашэнка атрымае яшчэ год зь вялікай падтрымкай Расеі і зможа спакойна правесьці свае прэзыдэнцкія выбары.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.