Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вагнэраўцы праводзяць навучаньне выкладчыкаў ВНУ Мінабароны Беларусі


Вагнэраўцы ў Беларусі, архіўнае фота
Вагнэраўцы ў Беларусі, архіўнае фота

Раней паведамлялася толькі пра ўдзел расейскай прыватнай вайсковай кампаніі ў вайсковых вышкалах на палігонах. Цяпер высьветлілася, што яны перадаюць досьвед і ва ўнівэрсытэтах.

Гаворка пра ведамасныя ВНУ Міністэрства абароны. Інструктары ПВК «Вагнэр» навучаюць выкладчыкаў гэтых устаноў. Пра гэта ў інтэрвію выданьню «СБ. Беларусь сегодня» расказаў намесьнік міністра абароны Андрэй Жук.

«Ня толькі вайскоўцы вайсковых частак праходзяць гэтую падрыхтоўку, але і выкладчыкі ведамасных вышэйшых навучальных устаноў, каб перадаць атрыманыя веды курсантам, студэнтам, тым, хто навучаецца па праграмах афіцэраў запасу».

Намесьнік міністра ўдакладніў, што ў падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў удзельнічаюць артылерысты, танкісты, мотастралкі, зэнітчыкі і апэратары бесьпілётнікаў.

Таксама ён дадаў, што беларускія вайскоўцы вывучаюць расейска-ўкраінскую вайну: «Спэцыяльная ваенная апэрацыя (так расейцы і іхныя хаўрусьнікі называюць вайну, якую Расея пачала супраць Украіны. — РС) для нас зьяўляецца ў нейкай ступені падручнікам. Зь яго мы бяром інфармацыю, чаму і як вучыць вайскоўцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG