Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія журналісты расказалі, як Польшча гандлюе з Расеяй празь Беларусь. Іх затрымлівалі на мяжы


Міхаіл Ткач
Міхаіл Ткач

Польскія сілавікі затрымлівалі на польска-беларускай мяжы журналіста выданьня «Українська правда» Міхаіла Ткача і ягонага калегу-апэратара.

Папулярнае выданьне «Українська правда» апублікавала дасьледаваньне журналіста Міхаіла Ткача аб гандлі паміж Польшчай і Расеяй у той час, як польска-ўкраінская мяжа застаецца заблякаванай фэрмэрамі з боку Польшчы.

Падчас здымак сюжэту аб транзыце прадукцыі паміж Польшчай і Расеяй празь Беларусь журналістаў затрымалі. Паводле Міхаіла Ткача, абшукалі іх машыну, забралі ўсе карткі памяці з камэр, забралі ўсе тэлефоны, дакумэнты выдалілі частку зьнятага матэрыялу.

Сытуацыю ўлагодзілі пасьля ўмяшаньня пасольства Ўкраіны ў Польшчы. Польскі бок пацьвердзіў, што ўкраінскіх журналістаў даставілі ў пастарунак. Старшы камісар Анджэй Фіёлэк, прэс-сакратар камэнданта правінцыйнай паліцыі ў Любліне, паведаміў, што мужчын даставілі ў пастарунак для высьвятленьня іх асобаў. Празь некалькі гадзін іх адпусьцілі.

Амбасадар Васіль Зварыч у інтэрвію Wirtualna Polska пацьвердзіў, што ўмяшаўся ў справу журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG