Спроба прадухіліць пагрозу з боку Расеі, калі задума была менавіта такой, толькі ўзмоцніць яе.
Міністэрства фінансаў ЗША ў панядзелак пашырыла санкцыі супраць Ірану, уключыўшы ў санкцыйны сьпіс дзевяць чалавек з атачэньня вярхоўнага лідэра краіны аяталы Алі Хамэнэі, а таксама генэральны штаб Узброеных сіл Ірану.
Апазыцыянэры заяўляюць, што выведуць Беларусь з крызісу, праўладныя кандыдаты засяроджваюць увагу на праблемах сваіх акругаў.
Міністэрства замежных справаў Украіны накіравала Расеі ноту з патрабаваньнем вярнуць караблі Ваенна-марскіх сілаў Украіны, захопленыя ў Чорным моры ў лістападзе мінулага году.
Эйсмант заявіла, што ў постсавецкі пэрыяд нехта сапраўды адракаўся ад чагосьці, але «рабілася гэта не ў Беларусі, а ў самой Расеі, і не аднойчы». Прыклады яна ня стала прыводзіць, «хоць магла б».
Скандальна вядомая «сэкс-трэнэрка» паведаміла, што сустрэча з кіраўніком Беларусі заплянаваная празь месяц.
У Баўгарыі старшыня Нацыянальнага руху «Русафілы» Мікалай Малінаў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць расейскіх арганізацый.
Уладзімер Мароз быў апошнім праціўнікам акумулятарнага заводу, які мог трапіць на выбары.
У вучэньнях возьмуць удзел амаль 4000 вайскоўцаў з 11 краін NATO, у тым ліку Бэльгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, ЗША, Польшчы, Нарвэгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Нямеччыны.
Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітрый Мядзьведзеў заявіў, што яму дзіўна чуць выказваньні, падобныя да заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ягоную краіну ўцягвалі ў розныя войны, цытуе яго Interfax.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, выступаючы на пленарным пасяджэньні 74-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН па Дакладзе Рады ААН у правах чалавека, раскрытыкаваў дзейнасьць Рады.
Сорак гадоў таму, празь некалькі месяцаў пасьля Ісламскай рэвалюцыі, натоўп рэлігійных студэнтаў захапіў амэрыканскае пасольства ў Тэгеране. Адносіны паміж некалі дзьвюма дружалюбнымі краінамі пасьля гэтага так ніколі і не былі адноўленыя.
Тэлевыступ кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, які павінен быў прагучаць на канале «Беларусь 3», не прайшоў цэнзуру.
Брытанскі тэлеканал BBC пачаў здымкі тэлевізійнай драмы ў трох сэрыях аб атручэньні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў сакавіку 2018 году ў Солсбэры.
Белы дом 3 лістапада абараніў імкненьне Дональда Трампа дамагчыся ад Украіны расьсьледаваньня пра былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна — аднаго з галоўных сапернікаў-дэмакратаў Трампа на выбарах 2020 году.
Таксама вызвалены непаўналетні Іларыён Т. На сваёй старонцы ў Фэйсбук ён паведаміў, што затрыманых тапталі нагамі ў міліцэйскім мікрааўтобусе.
Ён мае адказваць на пытаньні «пад прысягай і зь юрыдычнай адказнасьцю за ілжэсьведчаньні»
Былы мэр гораду Грозны Іслам Кадыраў прынёс прабачэньні пасьля публікацыі відэазапісу, дзе ён, быўшы на пасадзе мэра, катаваў людзей электрашокерам, паведамляе агенцтва ТАСС.
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала каля 500 старонак дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня меркаванага расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Затрыманыя шэсьць чалавек, якіх адвезьлі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан папрасіў прабачэньня перад чальцамі Кансэрватыўнай партыі за тое, што не выканаў свайго абяцаньня і ня вывеў Брытанію з Эўразьвязу да 31 кастрычніка.
3 лістапада ў Менску ад мэтро «Парк Чалюскінцаў» да Курапатаў прайшло традыцыйнае шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. У Курапатах — месцы масавых растрэлаў сталінскіх часоў — адбыўся мітынг, які ладзіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
У ААН паведамілі, што каля 9 тысяч жыхароў былі параненыя, а 1 мільён 300 тысяч чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі.
Палітвязень распавёў пра катаваньні ў працоўным лягеры Масаньцьзя ў Кітаі. Канадзкі рэжысэр Леан Лі знайшоў аўтара гэтага пасланьня. Фільм даступны да 6 лістапада.
Актывісты выступілі на пікеце кандыдатаў ад БСДП (Грамада) Ігара Маслоўскага і Ганны Канюс.
Не зьбіраюцца пры жыцьці ставіць і ягоны бюст у горадзе.
У прайм-тайм, усе тры сэзоны «гісторыі наступнага прэзыдэнта».
У Мнеску адбылося традыцыйнае шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. На мітынгу ў Курапатах прамоўцы зрабілі акцэнт на небясьпецы інтэграцыі з Расеяй.
«Нафтагаз» падаў у Стакгольмскі арбітраж новы пазоў супраць «Газпрому». Украінская кампанія патрабуе выплаціць ёй каля 12 мільярдаў даляраў у якасьці кампэнсацыі магчымых стратаў ад спыненьня транзыту расейскага газу ў Эўропу.
Ганконская паліцыя ў суботу ўжыла сьлезацечны газ, спрабуючы разагнаць пратэстоўцаў, якія працягваюць ладзіць дэманстрацыі на паўаўтаномнай кітайскай тэрыторыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак, якая балятуецца на новы тэрмін, ня лічыць абавязковай публікацыю дэклярацый чыноўнікаў аб даходах.
Муніцыпальная рада Дрэздэна ва ўсходняй Нямеччыне ўхваліла рэзалюцыю аб «нацысцкай надзвычайнай сытуацыі», заявіўшы, што праблема ўльтраправых у горадзе стаіць вельмі сур’ёзна.
У Менску 2 лістапада адбыліся шэсьце і мітынг «памяці загінулых ад канабісу» (марыхуаны). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі актывісты грамадзянскай ініцыятывы Legalize Belarus, якія ўваходзяць у склад нефармальнага аб’яднаньня кандыдатаў у дэпутаты «Маладзёжны блёк».
У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, адбылася беларуска-украінская акцыя ўшанаваньня забітых продкаў.
Сааранбай Жээнбекаў нагадаў, што ў яго няма паўнамоцтваў на другі прэзідэнцкі тэрмін.
Ці ёсьць галоўная тэма сёлетняй выбарчай кампаніі? Чаму ледзь не ўвесь сьвет бурліць, а ў Беларусі — спакой? Ці дала хада кампаніі адказ, навошта ўдзельнічаць у такіх выбарах?
Новы абмен зьняволенымі і затрыманымі паміж Расеяй і Ўкраінай, магчыма, больш ня будзе праходзіць паводле прынцыпу «адзін на аднаго» і будзе больш маштабны. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрвію тэлеканалу ТСН.
Улады працягваюць рэалізоўваць даволі жорсткі сцэнар выбарчай кампаніі. Усьлед за масавай нерэгістрацыяй незалежных кандыдатаў працягваецца моцны прэсінг супраць тых, хто застаўся. Прычым, у даволі бесцырымоннай форме.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — Павал Юхневіч, былы кандыдат у дэпутаты, якога 28 кастрычніка зьнялі з рэгістрацыі. Ён адказвае на пытаньне, навошта ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, заяўляе, што настрой у людзей у стаўленьні да ўладаў проста злосны, тлумачыць, чаму паўпадпольная дзейнасьць ужо немагчымая.
Насельніцтва ЗША падзялілася амаль папалам. 49 адсоткаў амэрыканцаў выступаюць за адхіленьне 45-га прэзыдэнта Дональда Трампа ад улады, 47 працэнтаў — супраць.
У былым доме жонкі першага прэзыдэнта Беларусі Галіны Радзівонаўны Лукашэнкі ў Рыжкавічах жыве старшыня Шклоўскага райвыканкаму Аляксандар Ціток. Свабода наведалася на Шклоўшчыну, дзе, як кажуць мясцовыя, пабудавалася сям’я Лукашэнкі.
«Абсалютна заўчасна», «трэба падумаць пра інфраструктуру», «для гэтага патрэбныя рэсурсы», «грамадзтва мусіць прывыкнуць да гэтай думкі»…
«Я поднимусь ровно столько раз, сколько раз упаду». Аўтар сьцьвярджаў, што Кіркораў нібыта «прасіў на каленах» гэтую песьню.
Па выніках паседжаньня камісіі Берасьцейскай-Памежнай выбарчай акругі на чале з Надзеяй Зайцавай пазбаўлены рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Ўладзімер Мароз.
Прэзыдэнт мэдэакарпарацыі РСЭ/РС Джэймі Флай накіраваў ліст міністру замежных справаў Таджыкістану Сіраджыдзіну Аслову, у якім скрытыкаваў рашэньне зьнешнепалітычнага ведамства краіны адмовіць у акрэдытацыі некаторым журналістам таджыкскай службы Радыё Свабода.
Часовая павераная ў справах ЗША ў Менску заявіла, што Беларусі трэба пазбавіцца эканамічнай залежнасьці ад Расеі, і паабяцала спрыяньне ЗША, што да ўступленьня Беларусі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
У Туркмэністане пасьля выкліку ў паліцыю зьнік 24-гадовы Касымберды Гараеў, які стаў першым гомасэксуалам у краіне, які адкрыта зьвярнуўся ў СМІ з прычыны нецярпімасьці да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп і ягоная жонка Мэланія зьмянілі сваё асноўнае месца жыхарства і, такім чынам, падатковую рэзыдэнцыю зь Нью-Ёрку на Флорыду. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на дакумэнты акруговага суду гораду Палм-Біч у Флорыдзе.
Ізраільскія дыпляматычныя місіі ад 1 лістапада аднаўляюць працу ва ўсіх краінах. Гэта Свабодзе пацьвердзілі ў амбасадзе Ізраілю ў Менску – супрацоўнікі вярнуліся да выкананьня сваіх абавязкаў.
Рэйтынг ухваленьня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ня зьведаў значных зьменаў пасьля таго, як у Палаце прадстаўнікоў пачалося расьсьледаваньне, якое ставіць пад пагрозу яго прэзыдэнцтва.
Загрузіць яшчэ