Ганконская паліцыя ў суботу ўжыла сьлезацечны газ, спрабуючы разагнаць пратэстоўцаў, якія працягваюць ладзіць дэманстрацыі на паўаўтаномнай кітайскай тэрыторыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
У суботу адбыліся ўжо 22 па ліку пратэсты, якія праходзяць у Ганконгу кожныя выхадныя, пачынаючы з чэрвеня.
У пятніцу Шэнь Чуньяа, кіраўнік адпаведнай камісіі ва ўрадзе КНР, папярэдзіў, што Кітай «абсалютна не дапусьціць дзеяньняў, якія падтрымліваюць сэпаратызм або якія ставяць пад пагрозу нацыянальную бясьпеку, і будзе рашуча абараняцца і стрымліваць умяшаньне замежных дзяржаваў у справы Ганконга і Макао, і іх акты сэпаратызму, падрыўной дзейнасьці і сабатажу».
18-гадовы ўдзельнік пратэстаў Гордан Цой сказаў францускаму агенцтву AFP: «Урад і паліцыя ігнаравалі і падаўлялі патрабаваньні людзей, таму мы павінны працягваць рух, каб паказаць ім, што мы ўсё яшчэ жадаем таго, пра што мы просім».