Новы абмен зьняволенымі і затрыманымі паміж Расеяй і Ўкраінай, магчыма, больш ня будзе праходзіць па прынцыпе «адзін на аднаго» і будзе больш маштабны. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрвію тэлеканалу ТСН.
Паводле словаў Прыстайкі, сьпісы на чарговы абмен яшчэ прапрацоўваюцца, і яны зачыненыя, каб ня ставіць пад пагрозу сам працэс. Кіеў таксама ня зьвязвае абмен з правядзеньнем саміту ў нармандзкіма фармаце, дата якога пакуль ня ўзгоднена. Але, як сказаў Прыстайка, ён асабіста хацеў бы, каб зьняволеныя вярнуліся на радзіму максымальна хутка.
Раней МЗС Расеі заявіў, што Масква і Кіеў абмяркоўваюць магчымасьць новага абмену вязьнямі. Папярэдні паводле формулы «35 на 35» — адбыўся ў верасьні. Тады, у ліку іншых, ва Ўкраіну вярнуўся рэжысёр Алег Сяноцў і маракі, захопленыя ў лістападзе мінулага году паблізу Керчанскай пратокі.
Акрамя таго, Прыстайка адзначыў, што для выкананьня палітычнага блёка Менскіх пагадненьняў і мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе варта распусьціць так званыя «ДНР» і «ЛНР». На гэтым настойвае Кіеў.