Палітоляг Аркадзі Мошэс заяўляе, што ніякага істотнага ўплыву парлямэнцкія выбары 17 лістапада на беларуска-эўрапейскія адносіны ня зробяць, прадказвае, што адбудзецца 8 сьнежня, і расказвае пра кітайскую стаўку афіцыйнага Менску.
Група пратэстоўцаў з прыблізна 100–200 чалавек застаецца на кампусе ганконскага Політэхнічнага унівэрсытэту, які ўжо трэці дзень знаходзіцца пад аблогай паліцэйскага спецназу.
Сёньня ў Менску адбыўся Форум па кіраваньні інтэрнэтам Belarus IGF. Карэспандэнт Свабоды пагутарыў зь некаторымі ўдзельнікамі форуму пра сытуацыю ў Беларусі.
Паперу Лукашэнка і Пуцін 8 сьнежня падпішуць чыста рытуальную, няважную. А туман у чым? У тым, што будзе потым. І гледзячы па ўсім, як той казаў, «сэрца супакоіцца» на тым, што Мядзьведзеў на леташнім саюзным саўміне назваў «кансэрватыўным варыянтам»
Па словах турэцкага лідэра, ён таксама заявіў, што ЗША павінны зьмяніць «бескампрамісную пазыцыю» адносна зьнішчальнікаў F-35.
На адкрытых слуханьнях у Кангрэсе ЗША ў рамках расьсьледаваньня аб магчымасьці імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа ў аўторак маюць выступіць адразу чатыры сьведкі.
«Нашыя выбары з таннай гарэлкай у школах і інфэрнальнай самадзейнасьцю — гэта той атракцыён, на які варта сюды прыехаць разбэшчаным турыстам».
Падчас выбарчай кампаніі зьявіліся практычна ідэнтычныя фатаграфіі са сходаў двух кандыдатаў у дэпутаты — апазыцыянэра, лідэра сацыял-дэмакратаў Ігара Барысава і праўладнага кандыдата, дыплямата Андрэя Савіных. На абодвух фота — самотны кандыдат і пустая заля.
Рух «Талібан» у Аўганістане паведаміў пра вызваленьне двух закладнікаў, амэрыканца Кевіна Кінга і аўстралійца Тымаці Ўікса, якія былі ў палоне ад 2016 году.
«Ідэальных выбарчых сыстэмаў не існуе», апраўдваецца Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Віктар Лукашэнка зацьверджаны на пасаду першага віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Ягоную кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі алімпійскага сходу.
19 лістапада кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі Сяргей Румас і Дзьмітры Мядзьведзеў праводзяць чарговы раўнд перамоваў наконт праграмы далейшай інтэграцыі.
Вашынгтон зьмяніў пазыцыю, якой прытрымліваўся больш за 40 гадоў
«З прычыны прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году вельмі важна, каб улады Беларусі неадкладна аднавілі працу па ажыцьцяўленьні ўсёабдымнай рэформы выбарчага заканадаўства».
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што пагрозы забойствам і запалохваньні зьяўляюцца часткай «чачэнскай этыкі». «Няхай увесь сьвет гарыць сінім полымем, мы не пакінем у спакоі тых, хто закранае гонар».
Спэцназ прымяняе сьлезацечны газ і вадамёты супраць студэнтаў, якія спрабуюць прарвацца праз кардоны да будынка унівэрсытэту ў цэнтры гораду, дзе застаецца заблякаванай частка пратэстоўцаў.
Кандыдат з заклееным ротам як ілюстрацыя кампаніі. Чаму ня ставілася задача зламаць сцэнар уладаў? І чаму пасьля «выбараў» хацелася ў душ і пераапрануцца? Пра ўдзел у кампаніі шчыра расказваюць экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Расея перадала Ўкраіне тры караблі, захопленыя ў лістападзе 2018 году ў Керчанскай пратоцы.
Цяжка быць дырэктарам альбо завучам і не фальсыфікаваць што заўгодна кожны дзень з розных нагодаў. Проста таму, што так працуе сыстэма, і ня толькі выбарчая.
Цягам наступных тыдняў Вярхоўная Рада Ўкраіны мае разгледзець пастанову аб пазбаўленьні былога прэзыдэнта Пятра Парашэнкі дэпутацкай недатыкальнасьці.
У Грузіі спэцназ разагнаў акцыю пратэсту каля парлямэнту ў Тбілісі. Раней актывісты заблякавалі будынак парлямэнту.
Учора ў Беларусі адбыліся парлямэнцкія выбары. Уначы ЦВК апублікавала сьпіс дэпутатаў абноўленай Палаты прадстаўнікоў. Гэтым разам у яе не ўвайшоў ніводзін прадстаўнік апазыцыі.
Міжнародныя назіральнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і БДІПЧ АБСЭ па выніках назіраньня прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам.
«Выбарнік падышоў да вурны, наляцеў назіральнік, выбарнік пайшоў. Няма факту. Няма ў чым разьбірацца».
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падрыхтавала аналітычную справаздачу па выніках назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамлі зьвярнулі ўвагу на эмацыйнасьць і падбор лексыкі ў заяве Аляксандра Лукашэнкі аб мэтазгоднасьці саюзу Расеі і Беларусі.
0 апазыцыйных дэпутатаў, адна «Міс Беларусь», адзін кандыдат у міліцыі. Як праходзілі выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Апазыцыянэры ўсталявалі намёты каля ўваходу ў парлямэнт Грузіі і заяўляюць, што не дазволяць заканадаўцам ад кіроўнай партыі ўвайсьці ў парлямэнт, пакуль ня будзе выканана асноўнае патрабаваньне — датэрміновыя выбары.
Самыя ўплывовыя сусьветныя СМІ праігнаравалі парлямэнцкія выбары з Беларусі, не дасылаючы ў краіну сваіх рэпартэраў. Паведамленьні зь Беларусі мала чым адрозьніваюцца. Узгадваюцца шматлікія парушэньні і нядопуск да выбараў і ў парлямэнт апазыцыі.
Зьніжэньне для беларусаў цаны на шэнгенскую візу да 35 эўра, скарачэньне тэрміну выдачы візаў да 10 дзён.
Паліцыя Ганконгу штурмам узяла кампус політэхнічнага унівэрсытэту, дзе апошнімі днямі хаваліся пратэстоўцы. Паводле зьвестак СМІ, ёсьць арыштаваныя і параненыя.
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі былі свабоднымі і празрыстымі, адпавядалі прынцыпам дэмакратыі, заявіў кіраўнік назіральнай місіі СНД Сяргей Лебедзеў 18 лістапада на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
Апазыцыянэраў — нуль.
Актывісты Беларускага Хэльсінскага камітэту і цэнтру «Вясна» у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падсумавалі вынікі датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Міністэрства замежных спраў Казахстану не накіроўвала афіцыйных запрашэньняў для правядзеньня перамоваў Пуціна і Зяленскага ў Нур-Султане, заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны.
Як паказала нядаўняе апытаньне расейскага «Левада-цэнтру», толькі 24 % расейцаў ставяцца з сымпатыяй да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Гэта на 8 % менш, чым у 2017 годзе.
Францускі актор Жэрар Дэпардзьё палка прысягаў у любові да Беларусі і яе кіраўніка, але не сьпяшаецца пускаць карані на выдзеленых яму 15 сотках на Менскім моры.
На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі зьявіліся папярэднія сьпісы выбраных дэпутаў Палаты прадстаўнікоў. Прадстаўнікоў апазыцыі сярод пераможцаў няма.
Давыдзька, Марзаюк, а мо і Дзьмітрыеў!
«Канечне, я абураны, — заявіў Маркелаў. — Мяркую, такая фальсыфікацыя, як у нас на ўчастку, ідзе паўсюль. Праблема, аднак, у тым, што мала людзей, гатовых гэта выкрываць і з гэтым нешта рабіць».
З такой заявай выступіў у нядзелю міністар бясьпекі Вялікай Брытаніі.
Рэкорд з 2004 году, але на выбарах Палаты трэцяга скліканьня называлі значна большую яўку.
Участковая камісія на ўчастку № 506 Старавіленскай выбарчай акругі № 105 пазбавіла акрэдытацыі назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Кірыла Гарошку.
Праз тры гадзіны інваліда адпусьцілі зь міліцыі. Ці будзе мець разьвіцьцё ягоная справа, пакуль невядома.
Пратэстоўцы пачалі ўзводзіць барыкады каля парлямэнту Грузіі ў цэнтры Тбілісі — вуліцу братоў Зубалашвілі перакрылі мяшкамі зь пяском і будаўнічым друзам.
654 парушэньні выбарчага заканадаўства зафіксаваныя назіральнікамі кампаніі «Права выбару» па стане на 21-ю гадзіну 17 лістапада, 33 назіральнікі пазбаўленыя рэгістрацыі.
Міліцыя не рэагавала на дзеяньні невядомых «людзей у цывільным», якія не выходзілі з участку пасьля заканчэньня галасаваньня і паводзілі сябе агрэсіўна.
Славаччына і Чэхія 17 лістапада адзначаюць 30-ю гадавіну Аксамітнай рэвалюцыі — негвалтоўнага пратэстнага руху, які паклаў канец камуністычнаму ўраду ў Чэхаславаччыне.
«Рэдакцыя расцэньвае гэта як атаку на „Белсат“, якая можа спарадзіць чарговую хвалю рэпрэсіяў супраць незалежных журналістаў».
Адна зь лідэраў руху «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч мела раніцай размову з Аляксандрам Лукашэнкам на выбарчым участку ў Менску. У інтэрвію Свабодзе яна распавяла, ці была гэтая сустрэча заплянаваная і ці вагалася яна, паціскаць руку Лукашэнку ці не.
Загрузіць яшчэ