Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у вайне на Данбасе забіта больш за 3330 мірных грамадзян


Разбураны абстрэламі дом у Лісічанску, Луганская вобласьць Украіны, архіўнае фота
Разбураны абстрэламі дом у Лісічанску, Луганская вобласьць Украіны, архіўнае фота

Пачынаючы з вясны 2014 году ў выніку вайны ў Данбасе забіта больш за 3330 мірных грамадзян, вынікае з абноўленых дадзеных Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

У ААН паведамілі, што каля 9 тысяч жыхароў былі параненыя, а 1 мільён 300 тысяч чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі.

У арганізацыі таксама адзначылі, што ў выніку канфлікту зьявілася «лінія сутыкненьня» даўжынёй 427 кілямэтраў. Праз гэта быў перакрыты «доступ да асноўных паслуг». Паводле дадзеных ААН, 3,5 мільёна чалавек цяпер маюць патрэбу цяпер у дапамозе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG