Міжнародныя вучэньні «Жалезны воўк 2019» пачаліся 4 лістапада ў Літве. Як паведамляецца на сайце камандаваньня арміі Літвы, у вучэньнях возьмуць удзел амаль 4000 вайскоўцаў з 11 краін NATO, у тым ліку Бэльгіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Эстоніі, ЗША, Польшчы, Нарвэгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Нямеччыны.
«Вучэньні будуць праходзіць на палігоне генэрала Сільвестраса Жукаўскаса ў Падбродзьдзі (Pabradė), дзе будзе прысутнічаць каля 1000 вайскова-тэхнічных падразьдзяленьняў», — гаворыцца ў заяве.
Асноўны этап вучэньняў будзе доўжыцца да 18 лістапада, а вяртаньне абсталяваньня на пастаянныя месцы дысьлякацыі заплянавана на 18–22 лістапада.
Паводле літоўскіх вайскоўцаў, асноўнай мэтай вучэньняў «Жалезны воўк» зьяўляецца супрацоўніцтва ў плянаваньні і правядзеньні наступальных і абарончых апэрацый.