“Італія падрыхтаваная да таго, каб ўзяць на сябе камандаваньне міратворчымі сіламі ААН у паўднёвым Лібане”, - заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны Рамана Продзі.
У нядзелю з прапановай, каб менавіта італьянскія вайскоўцы ўзначалілі кантынгент, да Продзі зьвярнуўся ягоны ізраільскі калега Эхуд Ольмэрт.
Францыя, якая, як раней меркавалася, возьме на сябе гэтую ролю, адмовілася гэта зрабіць перадусім з-за таго, што дагэтуль ня вызначаныя дакладныя мэты і мандат міратворчага кантынгенту. Дарэчы з такімі ж прэтэнзіямі да Рады Бясьпекі зьвяртаюцца і шэраг іншых эўрапейскіх краінаў.
Чаму ў такой сытуацыі менавіта Італія заяўляе аб намеры ўзначаліць міратворчыя сілы? На гэтае пытаньне адказвае Рафаэле Матараца – галоўны дарадца кіраўніка камісіі ў міжнародных справах ніжняй палаты італьянскага парлямэнту.
(Матараца: ) “Прычыны розныя. Галоўная зь іх палягае ў тым, што Італія спрабуе вярнуць сабе ролю лідэра ў сваім рэгіёне – рэгіёне Міжземнага мора і Блізкім усходзе. Цягам апошніх гадоў, калі ўрад ўзначальваў Сільвіё Бэрлюсконі, замежная палітыка Італіі была больш праамэрыканскай, праізраільскай. Новы левацэнтрысцкі ўрад больш сканцэнтраваны на Эўропе, а таксама на адбудове сувязяў з арабскім сьветам, не губляючы, канешне, сувязяў з урадам Ізраілю. Новы ўрад лічыць, што так можна будзе вярнуць, тое, што згубілі папярэднікі і вярнуць больш моцную пазыцыю Італіі на міжнароднай арэне і ў ААН”.
Паводле адмыслоўцаў, прапанова Італіі ўзначаліць міжнародны міратворчы кантынгент зьвязаная таксама з тым, што Рамана Продзі – цяперашні прэм’ер-міністар Італіі і былы старшыня Эўрапейскай камісіі хоча, каб Эўрапейскі зьвяз заняў ролю лідэра на міжнароднай арэне.
У пэўным сэнсе Італія ідэальна пасуе да камандаваньня міжнароднымі сіламі.У 80-я гады італьянскія жаўнеры ўжо былі ў Лібане, італьянскае войска мае досьвед удзелу у міратворчых місіях у Косава, але таксама ў Іраку.
Акрамя гэтага, новы італьянскі ўрад актыўна спрабуе наладзіць кантакты з усімі палітычнымі сіламі Лібану, у тым ліку і прадстаўнікамі Хізбулы, спасылаючыся на тое, што яны занялі дзяржаўныя пасады, увайшлі ў парлямэнт у выніку дэмакратычных выбараў.
Але ў сувязі з гэтым чаму тады ізраільскі прэм’ер Эхуд Ольмэрт падтрымлівае кандыдатуру Італіі? Працягвае Рафаэле Матараца.
(Матараца: ) “Справа ў тым, што ізраільскі ўрад бачыць, што Італія можа справіцца з гэтым крызысам. Пасьля выхаду італьянскага войска з Іраку, Рым імкнецца замяніць гэта прысутнасьцю ў іншым вельмі важным рэгіёне. У Тэль Авіве таксама разумеюць, што каб вырашыць праблему, патрэбныя таксама сувязі арабскім сьвеце – Італія іх мае, але Італія, у параўнаньні з Францыяй, менш праарабская, ня мае такіх посткаляніяльных традыцыяў, як Францыя, што робіць Францыю менш нэўтральнай”
Сказаў Рафаэле Матараца – галоўны дарадца кіраўніка камісіі ў міжнародных справах ніжняй палаты італьянскага парлямэнту.