Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Яўгенія Астрэйка: “Мой сын абсалютна не вінаваты”</B>


Радыё Свабода Маці лідэра “Партнэрства” Мікалая Астрэйкі Яўгенія з-за хваробы сёньня не змагла прыйсьці да ізалятару на вуліцы Валадарскага сустракаць Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку.

Яўгенія Астрэйка віншуе Эніру і Аляксандра з выхадам на волю, а адносна справы “Партнэрства” жанчына сказала:

(Яўгенія Астрэйка: ) “Мяркую, была мэта запалохаць усіх астатніх. Але я лічу, што мой сын абсалютна не вінаваты — і мой сын, і астатнія актывісты “Партнэрства”. Але што зробіш? Так атрымалася. Пакуль мы нічога зьмяніць ня можам. Засталося толькі спадзявацца на лепшае, на тое, каб яны ўсе хутчэй вярнуліся дамоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG