Арганізатары заявілі, што ня могуць гарантаваць бясьпеку на мерапрыемстве.
Пра больш шчыльнае супрацоўніцтва з армянскімі парлямэнтарыямі ішла гаворка на сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай са сьпікерам парлямэнту Армэніі Аленам Сіманьянам, паведаміла «Позірку» прэс-служба дэмакратычнай лідэркі Беларусі.
21 сакавіка ў Варшаве каля амбасады Сэрбіі адбыўся пікет беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія патрабавалі, каб сэрбскія ўлады вызвалілі беларускага рэжысэра і палітычнага актывіста Андрэя Гнёта.
Ракета не адправілася ў палёт у прызначаны час.
Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес вырак па крымінальнай справе супраць былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
19 сакавіка 2024 году Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын (КЛДЖ) ААН запатрабаваў ад Беларусі тэрмінова прыняць часовыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы такі выпадак у справах супраць Беларусі.
Кошт харчаваньня і камунальных паслуг можа таксама спаганяцца ў прымусовым парадку.
Падсуднаму Раману Галузу пагражае да 15 гадоў калёніі.
Апошнім часам Аляксей Каўка жыў у Маскве, яму ішоў 87-ы год.
Другая ракетка сьвету Арына Сабаленка 21 сакавіка апублікавала ў Інстаграме сторыс, у якім упершыню пракамэнтавала гібель беларускага хакеіста і трэнэра Канстанціна Кальцова, зь якім яна сустракалася з 2020 году.
Былы старшыня ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук быў затрыманы 16 лютага.
Заснавальніца і дырэктарка «Форуму польскіх лякальных ініцыятываў» Ганна Панішава балятуецца ў сябры Варшаўскай гарадзкой рады. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Фэйсбуку, заўважыла выданьне Reform.by.
Расказваем пра сям’ю Ганны і Міхася. Прадзеда Ганны раскулачылі і забралі шэсьць кароваў, але потым выплацілі кампэнсацыю. Прадзед Міхася быў тым, хто раскулачваў аднавяскоўцаў, за што яго забілі.
Пра смерць Віктара Статкевіча, бацькі палітзняволенага палітыка Міколы Статкевіча, паведаміла ў фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.
25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але, на думку прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне.
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэадорас Русапулас зрабіў гэтую заяву, рэагуючы на рашэньне МАК дазволіць прадстаўнікам Беларусі і Расеі выступаць на Алімпіядзе ў Парыжы ў нэўтральным статусе.
У рэзалюцыі Сэнат Польшчы нагадаў, што «25 сакавіка 2024 году спаўняецца 3 гады з дня зьняволеньня аднаго зь лідэраў польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута».
Хаўтуры адбыліся яшчэ 16 сакавіка.
Беларуска служыць пад пазыўным «Воран».
Некаторыя праграмы могуць зьмяніць фармат, застануцца праграмы пра мову і культуру. Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі расказаў, ад чаго давядзецца адмаўляцца, а што зьмяніць у працы тэлеканалу.
Беларусь з паказчыкам 1,74% заняла другое месца ў росьце спажывецкіх цэн за студзень-люты 2024 году на тэрыторыі былога СССР. Меншая інфляцыя нават ва Ўкраіне, якая цярпіць ад расейскай узброенай агрэсіі.
Міністар абароны Віктар Хрэнін расказаў падрабязнасьці аб ухваленым Саветам Рэспублікі законапраекце аб пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.
242 мігранты за апошнія два дні (18 і 19 сакавіка) спрабавалі трапіць у Польшчу зь Беларусі, паведаміла 20 сакавіка памежная служба Польшчы.
У менскай кватэры кіраўніка выданьня Malanka Media і заснавальніка плятформы Zubr Паўла Марыніча 20 сакавіка праходзіць ператрус, паведаміла выданьне Malanka Media.
Менскі гарадскі суд разглядае справу аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій, якая дзейнічала з 1992 году.
19 сакавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб статусе беларускага касманаўта», які замацоўвае правы і абавязкі касманаўтаў, а таксама прадугледжвае шэраг ільготаў і прэфэрэнцыяў для іх.
Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Брусэль возьме ўдзел у працы групы Ўсходняга партнэрства «Эўранэст», у якую ўваходзяць каля 30 удзельнікаў зь Беларусі.
18 сакавіка пайшоў з жыцьця знакаміты беларускі хакеіст Канстанцін Кальцоў. Як паведамілі Свабодзе ў паліцыі Маямі, ён меркавана скончыў жыцьцё самагубствам.
Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэту заклікала у рамках акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Марыяй Калесьнікавай адправіць ёй у калёнію нотныя аркушы.
У Беларусі працягваюць праверку вайскоўцаў. Цяпер вайсковае ведамства адсправаздачылася пра набор вайсковаабавязаных.
56-гадовага Ігара Карнея абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).
Першы намесьнік прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Вэдант Патэль назваў электаральнае мерапрыемства, якое адбылося ў РФ, «неверагодна недэмакратычным працэсам».
Былы дырэктар ліцэю БДУ Ігар Варакса пракамэнтаваў пляны дадаць да назвы ўстановы словы «Імя Фэлікса Дзяржынскага».
Беларусь знаходзіцца на 8 месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь?
У Нігерыі ў панядзелак узброеная групоўка скрала як мінімум 87 чалавек у правінцыі Кадуна. Сярод захопленых ёсьць жанчыны і дзеці. Сьведкі паведамілі, што пяцёра палонных пазьней здолелі ўцячы і вярнуцца дадому. Лёс астатніх невядомы.
Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд.
У Румыніі пачалося ўзьвядзеньне найбуйнейшай базы NATO у Эўропе, на якой змогуць разьмясьціцца да дзесяці тысяч вайскоўцаў Альянсу, піша Euronews.
У Расеі 17 сакавіка прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Паводле ЦВК, перамог Уладзімір Пуцін, атрымаўшы 87,3 працэнта галасоў пасьля падліку 99 працэнтаў пратаколаў. Аднак ня ўсе замежныя лідэры палічылі сапраўднымі афіцыйныя вынікі галасаваньня.
Другія 15 дзён арышту запар атрымаў пастар эвангельскай царквы з Новалукомля Аляксандар Зарэцкі. У няволі ён таму, што ў сваіх казанях заклікаў маліцца за Ўкраіну.
Чацьвёрты год у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі. Столькі ж часу трымаецца хваля салідарнасьці. Што зь беларускай узаемадапамогай сёньня?
Рада правоў чалавека ААН 15 сакавіка 2024 года апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасьля іх.
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС разграмілі кватэру актывіста анархічнага руху Рамана Халілава і яго маці Гаянэ Ахціян.
Блогер Ян Рудзік уступіў у беларускі добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Ўкраіны. Пра гэта ён паведаміў 17 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале.
Грузчыка з Нара-Фамінску Маскоўскай вобласьці прыгаварылі да 12 гадоў калёніі ў справе аб падпале рэлейнай шафы.
Загрузіць яшчэ