Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла другое месца сярод постсавецкіх краін у росце інфляцыі з пачатку году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь з паказчыкам 1,74% заняла другое месца ў росьце спажывецкіх цэн за студзень-люты 2024 году на тэрыторыі былога СССР. Меншая інфляцыя нават ва Ўкраіне, якая цярпіць ад расейскай узброенай агрэсіі.

Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз нацыянальных органаў статыстыкі. Па выніках студзеня Беларусь ужо была шостай.

Наперадзе Казахстан з 1,9 працэнта. У першай пяцёрцы таксама Расея (1,55 працэнта) і Малдова (1,51 працэнта).

Далей – Эстонія (1,4%), Азэрбайджан (1,2%), Кіргізстан, Літва (па 1%), Узбэкістан (0,97%), Латвія (0,9%), Таджыкістан, Украіна (па 0, 7%) і Армэнія (0,4%). Туркмэністан больш за пяць гадоў не публікуе зьвестак аб інфляцыі.

Сярэдняя інфляцыя на тэрыторыі былога СССР у студзені-лютым 2024 году склала 1,09%. Гэта ніжэй, чым за два месяцы 2023 і 2022 гадоў (1,57% і 2,28% адпаведна).

У лютым па росьце спажывецкіх цэнаў Казахстан і Беларусь з 1,1 працэнта і 0,94 працэнта таксама занялі першыя месцы. Далей – Малдова (0,71%), Кіргізстан, Літва (па 0,7%), Расея (0,68%), Азэрбайджан (0,6%), Узбэкістан (0,32%), Таджыкістан, Украіна (па 0,3%) і Латвія (0,1%). У Грузіі і Эстоніі цэны не зьмяніліся, у Армэніі зьнізіліся на 0,7%.

Сярэдняя месячная інфляцыя склала 0,41% (у лютым 2023-га – 0,74%, 2022-га – 1,12%).

Для параўнаньня: інфляцыя ў Польшчы з пачатку году склала 0,7%, за люты – 0,3%.

У 2023 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,84% (5-е месца на тэрыторыі былога СССР), у 2022 годзе – на 12,83% (9-е), у 2021-м – на 9,97% (таксама 9-е), у 2020-м – на 7,36% (5-е), у 2019-м – на 4,73% (6-е), за апошнія пяць гадоў – на 47,66%, з улікам студзеня-лютага 2024 году – на 50, 23%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG