Расейскі касьмічны карабель «Саюз МС-25» правёў у панядзелак пасьпяховую стыкоўку зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй.
Басманны суд Масквы ў панядзелак разгледзіць пытаньне аб арышце яшчэ траіх падазраваных па справе аб нападзе на «Крокус Сіці хол». Адзін зь іх — былы ўладальнік аўтамабіля, на якім уцяклі з Масквы абвінавачаныя ў нападзе.
45-гадовая Ганна Волкава (да вясельля Сабалеўская), што загінула ў падмаскоўным тэракце 22 сакавіка, была родам зь Берасьця і прыяжджала ў Беларусь за некалькі дзён да сьмерці. Пра гэта «Люстэрку» расказаў блізкі беларускі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У сваім віншаваньні кіраўнік Літвы адзначыў, што гэты дзень зьяўляецца днём разважаньняў аб эўрапейскай будучыні Беларусі, у якой беларусы будуць карыстацца ўсімі свабодамі і магчымасьцямі, якіх яны заслугоўваюць.
Муж Вольгі працуе журналістам. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з краіны.
Ігар Сергеенка больш за 30 гадоў адпрацаваў у КДБ. У Адміністрацыі прэзыдэнта ён зьмяніў Натальлю Качанаву, пры ім былі выбары 2020 году і каранавірусная пандэмія.
Супрацоўніка МУС, які нарадзіўся ў Расеі, але мае беларускае грамадзянства, арыштавалі за «распаўсюд экстрэмізму».
Рашэньне ўхвалілі праваабарончыя арганізацыі Беларусі.
Упершыню з 1950 году Рада БНР узнагародзіла тытуламі кавалера Ордэну Пагоні з наданьнем адзнакі Крыжа Ордэну Пагоні.
Кватэру, якая належыць сямейнай пары палітыкаў, у першы раз не прадалі.
З 23 сакавіка на адзіным дзейным памежным пераходзе з Польшчай пачала дзейнічаць новая забарона на вываз транзытам у Беларусь аўтамабіляў з рабочым аб'ёмам рухавіка 1,9 л і вышэйшым, нават калі яны едуць транзытам, піша Office Life.
Тры вечары запар на тэлеканале АНТ прапагандыст Ігар Тур хваліўся, што яму з выведкай удалося завалодаць нейкімі «базамі заявак на пашпарты Новай Беларусі». Што ж адбылося папраўдзе?
Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.
15-гадовага Іслама Халілава, які дапамог мноству людзей выйсьці з «Крокус Сіці Хола», узнагародзяць мэдалём мусульман Расеі «За заслугі».
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне — што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар.
Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.
Як найменей 133 чалавекі загінулі пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой ўвечары 22 сакавіка, паводле афіцыйных зьвестак. Дзясяткі чалавек працягваюць знаходзіцца ў бальніцах. Сама канцэртная пляцоўка была амаль цалкам разбурана ў выніку выбухаў.
Сілавыя структуры Беларусі атрымалі ад МУС Расеі арыенціроўку на падазраваных ва ўчыненьні тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Маштабная трагедыя ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» — вялізная колькасьць ні ў чым не вінаватых ахвяраў — выклікала адназначную рэакцыю ў сьвеце. Якімі могуць быць палітычныя наступствы гэтага тэракту?
Польшча перастала выпускаць у Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра.
Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канфэрэнцыю беларусаў і беларусау сьвету, якая адкрылася 23 сакавіка ў Празе.
Беларусы сабралі амаль 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў сьвеце Zolgensma (Золгенсма) для яшчэ адной дзяўчынкі са сьпінальнай мускульнай атрафіяй (СМА) — 3-гадовай Веранікі Хылкоўскай з Горадні.
Пасьля нападу ў Падмаскоўі, які адбыўся 22 сакавіка, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыцьцё змагаюцца мэдыкі, паведаміў 23 сакавіка беларускі амбасадар у Расеі Дзьмітры Круты.
Набыў сілу ўказ, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, які прадугледжвае шэраг зьменаў для беларускіх кіроўцаў.
У сувязі з тэрактам у Расеі ў менскім мэтро ўзмацнілі меры бясьпекі, беларускіх сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй. Таксама ў Беларусі пачалі адмяняць масавыя мерапрыемствы, заплянаваныя на 23-24 сакавіка.
Пасьля нападу ў Падмаскоўі, які адбыўся 22 сакавіка, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыцьцё змагаюцца мэдыкі, паведаміў беларускі амбасадар у Расеі Дзьмітры Круты.
Зьявіліся кадры зь «фільму» прапагандыстаў з Палінай Шарэндай-Панасюк у жаночай калёніі. Паліна жывая, самастойна ходзіць, размаўляе і арыентуецца ў прасторы. І гэта вельмі добрая навіна.
Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з трыма дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.
24-гадовы беларус Максім Вайткявічус, якога на пачатку лютага затрымалі на армянскай мяжы, а затым зьмясьцілі пад варту, папрасіў у Ерэване даць яму палітычны прытулак. Пра гэта паведамляе армянская служба Свабоды.
Прынцэса Валійская, народжаная Кейт Мідлтан, абвясьціла, што лечыцца ад раку. Цяпер яна праходзіць раньнія стадыі курсу прафіляктычнай хіміятэрапіі.
Беларуская касманаўтка будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак
Плякаты пра Беларусь, якія сёлета зьявіліся ў варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах, прымеркаваныя да Дня Волі. Падобныя акцыі ладзілі ў сакавіку і ў мінулыя гады.
Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес вырак па крымінальнай справе супраць былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына, якога асудзілі на 2,5 года калёніі
«Нават праз 3 гады пасьля жорсткага падаўленьня пратэстаў рэжым Лукашэнкі працягвае распраўляцца зь незалежнымі журналістамі, якія ня зьехалі зь Беларусі, прымяняючы супраць іх заканадаўства аб экстрэмізьме», — гаворыцца ў заяве БАЖ з нагоды вынясьня прысуду журналісту Ігару Карнею.
Выдавец Уладзімера Арлова, беларус з Падляшша Яраслаў Іванюк, расказаў пра літаратурныя навінкі і працу заблякаванай у Беларусі інтэрнэт-бібліятэкі.
Скульптурную кампазыцыю ў памяць пра паўстаньне 1863–1864 гадоў урачыста адкрылі ў Вільні да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага.
Журналіста Ігара Карнея абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»).
Беларус Міця Савелаў упершыню пайшоў на акторскія курсы ў 2021 годзе. Сёлета выйшаў ужо другі сэрыял зь ягоным удзелам для Netflix. Актор расказаў, як здымаўся ў фільме з Энтані Гопкінсам, як яго на здымках падтрымала «каралева» і ў чым сакрэт ягонага посьпеху.
Як паведамляе дзяржаўны Памежны камітэт Беларусі, чарга на выезд зь Беларусі ў кірунку ЭЗ складае каля 3700 фураў.
21 сакавіка ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз».
«Малады фронт» у Telegram паведаміў пра затрыманьне ў Лагойску з 19 па 22 сакавіка 18 маладафронтаўцаў, 4 зь іх дзяўчаты.
Новы законапраект, прыняты Палатай прадстаўнікоў, абмяжоўвае віды дзейнасьці, якімі могуць займацца прадпрымальнікі.
25 сакавіка беларусы ўсяго сьвету адзначаць 106-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Свабода паглядзела, што беларусы прымеркавалі да чарговай даты.
Арганізатары заявілі, што ня могуць гарантаваць бясьпеку на мерапрыемстве.
Пра больш шчыльнае супрацоўніцтва з армянскімі парлямэнтарыямі ішла гаворка на сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай са сьпікерам парлямэнту Армэніі Аленам Сіманьянам, паведаміла «Позірку» прэс-служба дэмакратычнай лідэркі Беларусі.
21 сакавіка ў Варшаве каля амбасады Сэрбіі адбыўся пікет беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія патрабавалі, каб сэрбскія ўлады вызвалілі беларускага рэжысэра і палітычнага актывіста Андрэя Гнёта.
Ракета не адправілася ў палёт у прызначаны час.
Загрузіць яшчэ