Павал Марыніч не жыве ў Беларусі з 2010 году. Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, там цяпер жыве родны брат Паўла зь сястрой, паведаміў Марыніч. Інфармацыі аб прычынах візыту сілавікоў пакуль няма.
«Пакуль я ня ведаю, што яны там шукаюць: проста ствараюць „конскі тупат“, а можа, чарговую крымінальную справу ўжо сфальсыфікавалі», — пракамэнтаваў Павал Марыніч Malanka Media.
18 сакавіка Паўлу Марынічу прысудзілі 4 гады калёніі завочна ў рамках «спэцвядзеньня» ў справе за зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму ў 2022 годзе (паводле (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэксу).