Арганізацыя «Сябрына» дасадзіла дрэвы на алеі, закладзенай яшчэ 23 лістапада 2021 году.
Падчас расейскай акупацыі Херсона ад дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў пацярпела больш за сотню прадстаўнікоў ЛГБТКІА+ супольнасьці.
Міліцыя затрымала двух жыхароў Менску, на аўтамабілях якіх былі ўсталяваныя рамкі для нумароў з выявай гербу «Пагоня». Ім прысудзілі арышт.
Гомельскі гарвыканкам адмовіў у акрэдытацыі «Клюбу дзюдо «Прайд», найбуйнейшай школе дзюдо ў Беларусі, паведамляе «Флагшток».
Беларуса Андрэя Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 году ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясьцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
Актыўнасьць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць з тэрыторыі Беларусі ў суседнія краіны Эўразьвязу, сёлета ў сакавіку перавысіла ўзровень сакавіка 2023 году, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі памежных службаў.
З Латвіі перасталі пускаць у Беларусь аўта на транзытах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. Раней такія абмежаваньні зафіксавалі ў Польшчы.
Дамова паміж Катэдрай міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларускай бібліятэкай і музэем імя Ф. Скарыны ў Лёндане аб супрацоўніцтве і стварэньні Дасьледчага цэнтру беларусазнаўства на базе бібліятэкі пачала дзейнічаць 25 сакавіка.
У зьнешняй палітыцы Аляксандар Лукашэнка і дэмакратычныя сілы ня ў стане даць таго, чаго хоча большасьць беларусаў, гаворыцца ў дасьледаваньні Chatham House.
Пасьля 2020 году пад перасьлед з боку ўлады трапілі ў тым ліку сьвятары, актыўныя вернікі і рэлігійныя арганізацыі. «Суткі» для сьвятароў за «экстрэмізм», кантроль казаньняў, рэпрэсіўныя законы – цяперашняя рэальнасьць для многіх вернікаў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
З 1 красавіка зьменяцца ўмовы бязмытнага ўвозу тавараў у Беларусь для асабістага карыстаньня, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.
Мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі расказвае, наколькі хутка беларуская прапаганда выдала свае «вэрсіі» тэракту ў Расеі, чаму беларускія чыноўнікі першымі арганізавана кінуліся выкрываць арганізатараў тэрарыстычнай атакі і выказваць спачуваньні і ці не перашкаджае афіцыйная прапаганда палітычным адносінам Менску і Кіева.
За студзень-люты 2024 году Беларусь паставіла ў Кітай калійных угнаеньняў на $141,9 млн, што амаль у два разы менш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
Пра ягоную сьмерць стала вядома ад паплечніка.
Да Дня Волі прадстаўнікі партый і грамадзкіх арганізацый узялі ўдзел у круглым стале, дзе абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад беларусамі.
Расея пачала наўпрост пастаўляць нафту ў Паўночную Карэю, нягледзячы на санкцыі ААН супраць Пхэньяну, уведзеныя ў 2017 годзе ў адказ на выпрабаваньні ядзернай зброі, паведамляе Financial Times.
Гепракуратура Беларусі рыхтуе судовыя працэсы ў дачыненьні да яшчэ 5 памерлых людзей, якіх абвінавачваюць у «генацыдзе беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны».
Вядомую менскую тыктокерку затрымалі 25 сакавіка па даносе прапагандыста, але празь дзень яна выйшла на волю.
Расейскі касьмічны карабель «Саюз МС-25» правёў у панядзелак пасьпяховую стыкоўку зь Міжнароднай касьмічнай станцыяй.
Басманны суд Масквы ў панядзелак разгледзіць пытаньне аб арышце яшчэ траіх падазраваных па справе аб нападзе на «Крокус Сіці хол». Адзін зь іх — былы ўладальнік аўтамабіля, на якім уцяклі з Масквы абвінавачаныя ў нападзе.
45-гадовая Ганна Волкава (да вясельля Сабалеўская), што загінула ў падмаскоўным тэракце 22 сакавіка, была родам зь Берасьця і прыяжджала ў Беларусь за некалькі дзён да сьмерці. Пра гэта «Люстэрку» расказаў блізкі беларускі.
У сваім віншаваньні кіраўнік Літвы адзначыў, што гэты дзень зьяўляецца днём разважаньняў аб эўрапейскай будучыні Беларусі, у якой беларусы будуць карыстацца ўсімі свабодамі і магчымасьцямі, якіх яны заслугоўваюць.
Муж Вольгі працуе журналістам. Цяпер яму пагражае дэпартацыя з краіны.
Ігар Сергеенка больш за 30 гадоў адпрацаваў у КДБ. У Адміністрацыі прэзыдэнта ён зьмяніў Натальлю Качанаву, пры ім былі выбары 2020 году і каранавірусная пандэмія.
Супрацоўніка МУС, які нарадзіўся ў Расеі, але мае беларускае грамадзянства, арыштавалі за «распаўсюд экстрэмізму».
Рашэньне ўхвалілі праваабарончыя арганізацыі Беларусі.
Упершыню з 1950 году Рада БНР узнагародзіла тытуламі кавалера Ордэну Пагоні з наданьнем адзнакі Крыжа Ордэну Пагоні.
Кватэру, якая належыць сямейнай пары палітыкаў, у першы раз не прадалі.
З 23 сакавіка на адзіным дзейным памежным пераходзе з Польшчай пачала дзейнічаць новая забарона на вываз транзытам у Беларусь аўтамабіляў з рабочым аб'ёмам рухавіка 1,9 л і вышэйшым, нават калі яны едуць транзытам, піша Office Life.
Тры вечары запар на тэлеканале АНТ прапагандыст Ігар Тур хваліўся, што яму з выведкай удалося завалодаць нейкімі «базамі заявак на пашпарты Новай Беларусі». Што ж адбылося папраўдзе?
Сярод загінулых падчас нападу ў Падмаскоўі 22 сакавіка ёсьць грамадзянка Беларусі 1978 году нараджэньня. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расеі.
15-гадовага Іслама Халілава, які дапамог мноству людзей выйсьці з «Крокус Сіці Хола», узнагародзяць мэдалём мусульман Расеі «За заслугі».
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне — што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар.
Натальля Гардзіенка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). Пагаварылі зь ёй пра тое, як і дзе ўшанаваная памяць пра стваральнікаў БНР і куды беларусы могуць прыйсьці ў гэтыя сакавіцкія дні, адзначаючы Дзень незалежнасьці БНР.
Як найменей 133 чалавекі загінулі пры нападзе на «Крокус Сіці Хол» пад Масквой ўвечары 22 сакавіка, паводле афіцыйных зьвестак. Дзясяткі чалавек працягваюць знаходзіцца ў бальніцах. Сама канцэртная пляцоўка была амаль цалкам разбурана ў выніку выбухаў.
Сілавыя структуры Беларусі атрымалі ад МУС Расеі арыенціроўку на падазраваных ва ўчыненьні тэрарыстычнага акта ў Падмаскоўі, паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Маштабная трагедыя ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» — вялізная колькасьць ні ў чым не вінаватых ахвяраў — выклікала адназначную рэакцыю ў сьвеце. Якімі могуць быць палітычныя наступствы гэтага тэракту?
Польшча перастала выпускаць у Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра.
Больш за 100 чалавек з 20 краін сабралася на ІІІ Канфэрэнцыю беларусаў і беларусау сьвету, якая адкрылася 23 сакавіка ў Празе.
Беларусы сабралі амаль 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў сьвеце Zolgensma (Золгенсма) для яшчэ адной дзяўчынкі са сьпінальнай мускульнай атрафіяй (СМА) — 3-гадовай Веранікі Хылкоўскай з Горадні.
Пасьля нападу ў Падмаскоўі, які адбыўся 22 сакавіка, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыцьцё змагаюцца мэдыкі, паведаміў 23 сакавіка беларускі амбасадар у Расеі Дзьмітры Круты.
Набыў сілу ўказ, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, які прадугледжвае шэраг зьменаў для беларускіх кіроўцаў.
У сувязі з тэрактам у Расеі ў менскім мэтро ўзмацнілі меры бясьпекі, беларускіх сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй. Таксама ў Беларусі пачалі адмяняць масавыя мерапрыемствы, заплянаваныя на 23-24 сакавіка.
Пасьля нападу ў Падмаскоўі, які адбыўся 22 сакавіка, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за яго жыцьцё змагаюцца мэдыкі, паведаміў беларускі амбасадар у Расеі Дзьмітры Круты.
Зьявіліся кадры зь «фільму» прапагандыстаў з Палінай Шарэндай-Панасюк у жаночай калёніі. Паліна жывая, самастойна ходзіць, размаўляе і арыентуецца ў прасторы. І гэта вельмі добрая навіна.
Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з трыма дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.
Загрузіць яшчэ