Пра сьмерць Віктара Статкевіча, бацькі палітыка і палітвязьня Міколы Статкевіча, паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.
Віктар Статкевіч памёр 19 сакавіка. Яму было 99 гадоў, ён жыў у Баранавічах.
Інтэрвію Віктара Статкевіча Беларускай служб Радыё Свабода
Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. Ад яго ўжо 404 дні няма ніякай інфармацыі. 14 сьнежня 2021 году яго асудзілі на 14 гадоў зняволеньня ў калоніі асаблівага рэжыму.
На сеньня ў невядомасьці знаходзяцца ня толькі родныя Міколы Статкевіча. Доўгі час няма зьвестак ад палітвязьняў Ігара Лосіка — (апошні ліст ён даслаў летась 20 лютага), Віктара Бабарыкі (ад яго няма лістоў 12 месяцаў), Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Марыі Калесьнікавай і іншых.
Сувязі зь імі няма. На працу яны ня ходзяць. Перадачы, спатканьні, тэлефанаваньні забароненыя. Ліставаньне дазволенае, але на практыцы яго таксама няма.
Усе яны, паводле абазнаных крыніц, утрымліваюцца ў адзіночках ПКТ — памяшканьня камэрнага тыпу. У лістападзе ў ПКТ Горацкай калёніі трапіў і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.
Паводле беларускага заканадаўства, у ПКТ вязень можа адбываць пакараньне ня больш за 6 месяцаў.