У лідэрах паводле палітычных прысудаў — Менск, там за месяц асудзілі 80 чалавек.
Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі варшаўскага маршу ў памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў цэнтры Варшавы — у рэпартажы Свабоды.
Праваабаронцы напярэдадні 8 сакавіка апублікавалі аналіз перасьледу жанчын за апошнія гады.
Ад пачатку ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну рэгулярна зьяўляюцца паведамленьні пра беларусаў, якія бралі ўдзел у антываеннай барацьбе ў Расеі.
Расейскія СМІ паведамілі пра гібель беларуса Мікалая Аляксеева ў Расеі, яго нібыта застрэлілі супрацоўнікі ФСБ. Вось, што расказваюць пра яго і ягоную сям’ю знаёмыя.
Правілы нагляду за тымі, хто вызваліўся з месцаў зьняволеньня, апісаныя ў адпаведных законах. На практыцы іх часта парушаюць.
Расказваем пра сям’ю палітыка Аляксандра Мілінкевіча, якая зазнае рэпрэсіі некалькі пакаленьняў запар. Маёмасьць у іх пачалі забіраць яшчэ пасьля паўстаньня Каліноўскага.
У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Актывісткі заклікалі апрануцца ў чорнае, узяць з сабой транспаранты «і ўшанаваць памяць Лізы так, як кожны палічыць найболей годным» увечары 6 сакавіка на месцы здарэньня.
Згодна са зьвесткамі Міжнароднай арганізацыі міграцыі, у параўнаньні з 2022-м годам колькасьць павялічылася на 20%.
Сьмерць 25-гадовай беларускі Лізаветы атрымала вялікі розгалас у Польшчы. У імя загінулай яе суайчыньнікі разам з польскімі і ўкраінскімі фэмактывісткамі зладзілі ў цэнтры Варшавы марш, да якога далучыліся звыш тысячы чалавек.
У праекце «Магшоты палітвязьняў» беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі.
10 гадоў таму там сядзеў будучы нобэлеўскі ляўрэат ад Беларусі, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Цяпер ён адбывае новае пакараньне ў Горках.
Раней генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што пракуроры разьбіраюцца ў прычынах, якія прывялі да сьмерці чатырох дзяцей у Воршы.
У Беларусі працягваюцца палітычна матываваныя затрыманьні, арышты і суды.
На 10:00 раніцы 6 сакавіка ў чарзе на мяжы Беларусі зь краінамі Эўразьвязу знаходзілася 2 430 вялікагрузных аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Перабоі з сувязьзю, інтэрнэтам і тэлебачаньнем у сувязі з тэхнічнымі работамі ў галоўнага апэратара электрасувязі «Белтэлекам» закрануць усе вобласьці Беларусі.
Зьмены ў сацыяльным заканадаўстве Польшчы на карысьць беларусаў абмяркоўвалі падчас сустрэчы кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з намесьнікам міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Сэбаст’янам Гаеўскім.
Актывіста зь Вялейкі Андрэя Кудзіка абвінавачваюць у «абразе прадстаўніка ўлады», паведамляюць праваабаронцы.
Беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Вольга Дземка — вось ужо некалькі год змагаецца зь цяжкай хваробай.
У першыя дні сакавіка колькасьць зваротаў у фонд салідарнасьці BY_help павялічылася ўтрая ў параўнаньні зь лютаўскімі паказчыкамі, паведаміў «Позірку» кіраўнік ініцыятывы Аляксей Лявончык.
У Беларусі штодня адбываюцца палітычна матываваныя затрыманьні.
Беларуская гадзіньнікавая мануфактура Hvilina атрымала ўзнагароду міжнароднай прэміі IF Design Awards 2024, піша «Люстэрка».
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 4–5 сакавіка наведвае Баўгарыю зь першым візытам.
Беларускім саюзам жанчын кіруюць у асноўным былыя настаўніцы, якія пайшлі ў чыноўніцы. Расказваем, што пра іх вядома.
Беларусы расказалі свае гісторыі разьвітаньня з блізкімі, якія памерлі за мяжой: ад камунікацыі з роднымі да збору грошай.
Пасьля закрыцьця Літвой пунктаў пропуску транспартныя патокі ў Эўразьвяз пераразьмяркуюцца.
Дзяўчына памерла ў шпіталі, грошы пад кантроль узяла польская дзяржава, каб сума раптам не пайшла на іншыя мэты.
У Гомельскім абласным судзе ідзе працэс за шпіянаж над грамадзянкай Украіны Натальляй Захаранкай. У СМІ яе называюць «валянтэркай», якая ратавала ўкраінцаў зь Беларусі.
На 5 сакавіка беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1412 чалавек, зь іх 33 журналіста.
Вольга Гарбунова, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы атрымала ад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Міжнародную жаночую прэміі за адвагу.
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
На 10:00 самым загружаным кірункам застаецца літоўскі, тут беларускія памежнікі зафіксавалі 1500 грузавікоў.
Вайсковы камісар Віцебскай вобласьці вядзе папулярны тык-ток. «Палкоўнік жартуе — належыць сьмяяцца», — так падпісаны яго акаўнт.
За 3 сакавіка краіны Эўразьвязу не дазволілі перайсьці мяжу 92 нерэгулярным мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней – 68).
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Прадстаўніца Беларусі на конкурсе прыгажосьці «Міс Эўропа – 2024» Ірына Максімовіч, у якой узьнік канфлікт з украінскай удзельніцай Міленай Мельнічук, страціла працу.
Марш мае пачацца а 18-й гадзіне ў сераду, 6 сакавіка, на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.
У нядзелю Канада абвясьціла пра новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў Расеі ў сувязі са сьмерцю расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША памянялі подпіс да карціны Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».
Арганізацыі BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцьця» абʼядналіся і стварылі «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі».
3 сакавіка 1944 году, 80 гадоў таму, у Вільні ва ўласнай кватэры на вуліцы Ясінскага быў забіты беларускі драматург, пісьменьнік, артыст, тэатральны рэжысэр, тэатразнаўца, рэдактар і выдавец, грамадзкі дзяяч Францішак Аляхновіч.
Пасьля навіны пра сьмерць у Варшаве згвалтаванай 25-гадовай беларускі Лізаветы, у сацыяльных сетках пачалася акцыя #хопіцьгвалціць. У Інстаграме, Фэйсбуку і плятформе X людзі дзеляцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.
Каранавірус SARS-CoV-II, які выклікаў у 2020 годзе пандэмію COVID-19, працягвае цыркуляваць у сьвеце. Пры гэтым ён зьмяняецца і выклікае ўсё больш лёгкае цячэньне хваробы і, адпаведна, больш лёгкія сымптомы.
1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».
Спачуваньні блізкім і сябрам беларускі, якая памерла 1 сакавіка ў варшаўскай бальніцы празь некалькі дзён пасьля згвалтаваньня і спробы забойства, выказала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Праваабаронцы не выключаюць, што ўлады Расеі могуць мэтанакіравана хаваць Сяргея Ерамеева, каб прыхаваць доказы магчымых катаваньняў.
Аляксандар Ракіцкі больш за дваццаць гадоў працаваў у органах пракуратуры. У 2021 годзе ён быў блізкі да арышту, але пасьпеў выехаць з краіны.
Раніцай 1 сакавіка пасьля таго, як Літва закрыла пункты пропуску «Лаварышкі» (зь беларускага боку – «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка») больш за 90 легкавых аўтамабіляў і 620 фур прастойваюць у чэргах на выезд зь Беларусі.
Загрузіць яшчэ