Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць за «здраду дзяржаве» затрыманага па вяртаньні з Польшчы ўраджэнца Жабінкі


Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Падсуднаму Раману Галузу пагражае да 15 гадоў калёніі.

У Менскім гарадзкім судзе 21 сакавіка пачаўся разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы.

Рамана Галузу абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»). Падрабязнасьці справы не раскрываюцца. Яе будзе разглядаць Алена Шылько.

  • 19 ліпеня 2022 году Раман прыехаў у Беларусь і зьнік: пра ягонае месцазнаходжаньне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясьціў пошукі. Пазьней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжаньне ўстанавілі. Знаёмы Рамана ў сацсетках напісаў, што той у СІЗА КДБ.
  • У Польшчы Галуза скончыў унівэрсытэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валянтэрствам, у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле ягонага знаёмага, затрыманьне Рамана магло быць загадзя сплянаваным беларускімі сілавікамі.
  • Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG