З 19 сакавіка пачаўся працоўны візыт кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у Брусэль.
У праграме Ціханоўскай — удзел у 11-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі «Эўранэст», выступ на яе асноўнай панэльнай дыскусіі, двухбаковыя працоўныя сустрэчы і іншае.
Акрамя таго, Сьвятлана Ціханоўская:
- выступіць на форуме ALDE, прысьвечаным тэмам абароны, энэргетычнай бясьпекі і ўмацаваньня дэмакратыі;
- адкрые выставу пра беларускага праваабаронцу, палітвязьня, нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага «Я не баюся, няхай яны баяцца!»;
- наведае спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру «Postchildhood», і інш.