Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 170 чалавек загінулі ў цісканіне пасьля футбольнага матчу на востраве Ява. Гэта найгоршы выпадак у сьвеце з 1964 году


Падчас інцыдэнту на востраве Ява
Падчас інцыдэнту на востраве Ява

У Інданэзіі на востраве Ява празь цісканіну на футбольным матчы загінулі ня менш за 174 чалавек, 180 атрымалі раненьні, паведамляе мясцовая паліцыя.

Колькасьць ахвяр расьце, гэта найгоршы выпадак у сьвеце з 1964 году, піша Reuters.

Цісканіна адбылася пасьля матчу паміж дзьвюма інданэзійскімі футбольнымі камандамі: «Arema» і «Persebaya Surabaya». Каманда «Arema» прайграла зь лікам 3:2, яе заўзятары закідалі гульцоў бутэлькамі і выбеглі на поле. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, што выклікала паніку і цісканіну, калі сотні людзей пабеглі да выхадаў.

У хаосе 34 чалавекі загінулі на стадыёне, паведамілі ўлады, а іншыя памерлі пазьней, калі іх даставілі ў бліжэйшыя шпіталі.

Па стане на поўдзень 2 кастрычніка па мясцовым часе колькасьць загінулых склала 174 чалавекі, паведаміў мясцовым СМІ намесьнік губэрнатара Ўсходняй Явы Эміль Дардак.

Начальнік паліцыі Ўсходняй Явы Ніка Афінта заявіў, што колькасьць загінулых можа ўзрасьці, паколькі многія з параненых знаходзяцца ў крытычным стане.

Гэты інцыдэнт зьяўляецца адной з найбуйнейшых у сьвеце катастроф на стадыёнах, уключаючы адборачны матч чэмпіянату сьвету 1996 г. паміж Гватэмалай і Коста-Рыкай, дзе больш за 80 чалавек загінулі і больш за 100 атрымалі раненьні.

Найгоршы выпадак у сьвеце з 1964 году

Катастрофа на стадыёне Маланг стала самай страшнай з 1964 году, калі 328 чалавек загінулі ў выніку беспарадкаў і цісканіны падчас матчу зборных Пэру і Аргентыны на стадыёне «Насьёналь».

У брытанскай катастрофе 1989 году 96 прыхільнікаў «Лівэрпуля» загінулі насьмерць, калі на стадыёне «Гілзбара» ў Шэфілдзе абрынуўся перапоўнены і агароджаны корпус.

У траўні і чэрвені наступнага года ў Інданэзіі плянуецца правядзеньне чэмпіянату сьвету па футболе сярод юнакоў да 20 гадоў. Яна таксама зьяўляецца адной з трох краін, якія прэтэндуюць на правядзеньне ў наступным годзе Кубка Азіі, пасьля таго як Кітай адмовіўся ад удзелу ў якасьці гаспадара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG