Адпаведны дакумэнт пастановы апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Згодна зь ім людзям, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, забаранілі мець пры сабе кішэннае люстэрка, наручны або кішэнны гадзіньнік, а таксама электракіпяцільнікі.
Таксама зьявілася норма аб тым, што пералік прадуктаў харчаваньня можа быць абмежаваны па прадпісаньні санітарна-эпідэміялягічнай службы. Агульная вага прадуктаў па-ранейшаму можа складаць 5 кг.
Удакладнены парадак правядзеньня поўнага асабістага вобшуку. У прыватнасьці, прапісана, што павінны праглядацца і прамацвацца галаўныя ўборы, абутак, адзеньне.
«Галоўныя ўборы, абутак, адзеньне старанна праглядаюцца і прамацваюцца, асабліва латкі, швы, каўнер, падшэўка адзеньня. Пры выяўленьні прадметаў, зашытых у адзеньне, тканіна распорваецца. Абутак аглядаецца з вонкавага і ўнутранага боку і правяраецца на выгіб», — гаворыцца ў пастанове.